Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 19. Высокі ўзровень актыунасці рабочых у эканамічнай барацьбе захоўваўся і ў наступныя месяцы



Высокі ўзровень актыунасці рабочых у эканамічнай барацьбе захоўваўся і ў наступныя месяцы.

Колькасць стачачінкаў у кожным з іх не саступала сумарнаму паказчыку папярэдняга года, а ў маі пера-высіла яго амаль у два разы.

Найбольшы размах у той час набылі стачкі на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых, гарбарна-абутковых і харчасмакавых прадпрыемствах у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Мозыры, Пінску, Слоніме, Магілёве, Віцебску, Гродне, Смаргоні, Ашмянах.

Нярэдка выступленні ахоплівалі ўсе прадпрыемствы пэўнай галіны вытворчасці ў маштабах горада.

У маі 1905 г. цэнтралізаваны прафсаюз шчаціннікаў арганізаваў рэгіянальны страйк на прадпрыемствах па апрацоўцы шчаціны, які ахапіў шэраг гарадоў і мястэчак заходніх губерняў і імперыі і праходзіў з адзінымі патрабаваннямі (8-гадзінны рабочы дзень, гарантыя працы не менш чым на 40 тыдняў у год, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання і інш.).

Як правіла, выступленні заканчваліся поўнымі ці частковымі ўступкамі прадпрымальнікаў.

У некаторых выпадках рабочыя дамагаліся ўстанаўлен-ня 8-гадзіннага працоўнага дня.

У той жа час назіраўся рэзкі ўздым палітычнай барацьбы рабочых, які пачаўся ў сярэдзіне красаві-ка (па старым стылі) ў сувязі са святкаваннем 1 мая.

У красавку палітычных стачках узялі ўдзел каля 51 тыс. чалавек, г зн. у 1,5 раза больш, чым у студзені. Павялічылася таксама колькасць дэманстрацый і асабліва масовак. Палітычнымі выступленнямі рабочых былі ахоплены 47 гарадоў і мястэчак (на 17 больш, чым у студзені) (гл. табл. 9).

У чэрвені-ліпені 1905 г. шырокі размах у Беларусі набылі выступленні пратэсту супраць крывавых рэпрэсій царызму ў Лодзі, Варшаве, Адэсе.

У пачатку ліпеня яны спалучаліся з выступленнямі, на якіх ўшаноўвалася памяць ахвяр "крывавай нядзелі" у Пецярбургу і паўгоддзе рэвалюцый.

Палітычнымі выступленнямі ў форме стачак, вулічных дэманстрацый, мітынгаў і маніфестацый у чэрвені былі ахоплены 32, а ў ліпені - 53 населеныя пункты.

У Мінску, Бабруйску, Віцебску адбыліся ўзброеныя сутычкі з паліцыяй і казакамі, мелі месца чалавечыя ах-вяры. Сотні людзей былі арыштаваны.

Іх удзельная вага ў параўнанні з традыцыйнымі формамі павялічылася да 35,5 %.

Першым найбольш значным і арганізаваным выступленнем новага для вёскі тыпу з'яўлялася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў пачатку чэрвеня 1905 г. ахапіла амаль усе маёнткі Навагрудскага павета. У канцы чэрвеня агульнымі сялянскімі забастоўкамі былі ахоплены Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы.. Шырокі размах набылі сельскагаспадарчыя страйкі, у Мінскім, Бабруйскім, Рэчыцкім, Слуцкім, Брэсцкім, Го-ращам, Аршанскім, Гомельскім і Рагачоўскім паветах.

Галоўнай мэтай барацьбы, якая вызначала характар сялянскага руху, па-ранейшаму з'яўлялася лік-відацыя панскага землеўладання.

3 традыцый-ных формаў сялянскай барацьбы самымі распаўсюджанымі былі патравы памешчы-цкіх угоддзяў (18,2 %) і парубка лесу (9 %).

Сутычкі сялян з паіцыяй і войскамі складалі 10 %.

Імі звычайна завяршаліся найбольш вострыя выступленне. Колькасць разгромаў і падпалаў панскіх двароў у Бе-ларусх была адносна нязначнай (адпаведна 0,4 1 2,5 % выступленняў).

Пад уплывам магутнага вяснова-летняга ўздыму рабочага і сялянскага руху, задагалася галоўная апора самадзяржаўя - армія.

Пра гэта сведчыць паўстанне на браняносцы "Потемкин",

хваляванні матросаў на іншых чарнаморскіх і балтыйскіх ваен-ных караблях, а таксама салдат у шэрагу месцаў, у тым ліку ў Беларусь. У Мінску у ліпені 1905 г. салдаты Баранавічскага чыгуначнага батальёна выказалі пратэст супраць адпраўкі іх на Далёкі Усход.

Сацыял-дэмакратычная агитацыя вялася ў гарнізонах Бабруйска, Гродна, Брэста іншых гарадоў.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 324 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...