Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Блок самаправеркi. 1. У чым заключаюцца адрозненні катэгорый "фізіка-геаграфічнае становішча" і "эканоміка-геаграфічнае становішча"?



1. У чым заключаюцца адрозненні катэгорый "фізіка-геаграфічнае становішча" і "эканоміка-геаграфічнае становішча"? 2. Раскрыйце сутнасць катэгорыі "геапалітычнае становiшча". Дайце ацэнку геапалітычнага становішча Беларусі. 3. На палiтыка-адмiнiстрацыйнай карце Беларусі вызначце: а) iндывідуальнасць ЭГС Магілёўскай i Вiцебскай абласцей; б) рысы падабенства ЭГС Браслаўскага, Гродзенскага і Добрушскага раёнаў. 4. Падзялiце прыведзеныя ў пераліку гарадскія пасяленнi на тры групы па іx ЭГС: Паставы, Валожын, Асiповічы, Ліда, Любань, Мар’iна Горка, Лунiнец, Пружаны, Слонім, Быхаў, Старыя Дарогі, Чашнiкі, Ушачы, Хойнiкi, Жыткавічы.

Віды ЭГС. Падыходы да вылучэння асобных відаў эканоміка-геаграфічнага становішча могуць быць рознымі. Адзін з iх заключаецца ў выдзяленні відаў у залежнасці ад маштабу (дыстанцыйнасці) аб’ектаў, iншымі словамі – ад становiшча аб’екта ў адносінах да блiзкiх або далёкiх аб’ектаў. Такі падыход практыкуецца перш за ўсё ў дачыненні да гарадоў, калі можна адрознiваць і характарызаваць мікра-, меза- i макрастановішча горада.

Становішча горада ў адносiнах да яго непасрэднага наваколля, якое можна вывучаць на тапаграфічнай буйнамаштабнай карце, – гэта яго мікрастановiшча. Мезастановiшча вызначаецца адносiнамі горада да больш аддаленых аб’ектаў, уяўленне аб ім можна атрымаць на карце сярэдняга маштабу. Макрастановiшча вызначаецца на дробна-маштабнай карце, гэта становішча горада ў межах буйнога рэгiёна, краіны.

Так, мікрастановiшча Мінска – размяшчэнне яго на абодвух берагах ракi Свіслач, у яе даліне і на прылеглых узгорках; мезастановiшча – знаходжанне горада на Мiнскiм узвышшы, у яго паўднёва-ўсходняй частцы, у цэнтры Мiнскай вобласцi; макрастановішча – у цэнтры Беларусі, недалёка ад геаграфічнага цэнтра Еўропы, на захадзе Усходнееўрапейскай раўніны, на транскантынентальнай транспартнай ма-гістралі, што перасякае Еўразію. Адпаведна для Санкт-Пецярбурга: мiкрастановiшча – на астравах дэльты Нявы і прылеглых тэрыторыях; мезастановішча – у вусці Нявы i на беразе Фiнскага заліва, у цэнтральнай частцы вобласцi; макрастановiшча – на паўночным захадзе Расiі, недалёка ад мяжы з Фінляндыяй і Эстонiяй, порт на Балтыйскім моры.

Пры другім падыходзе віды ЭГС вылучаюцца ў залежнасці ад месца, якое займае аб’ект у тэрытарыяльнай сiстэме. Можна разглядаць становiшча, скажам, населенага пункта на карце краiны, вобласці. Пры такім падыходзе ЭГС аб’екта можна вызначыць наступнымі словамi: цэнтральнае, перыферыйнае, ускраiннае, аддаленае, суседскае, глыбіннае, прыморскае. Таксама можна праводзіць групоўку населеных пунктаў, адміністрацыйных раёнаў па вiдах ЭГС.

Пры названых падыходах характарызуецца iнтэгральнае ЭГС: пад увагу бяруцца адносiны аб’екта да ўсяго таго, што знаходзiцца па-за яго межамі i мае гаспадарчае значэнне. Апрача таго, можна разглядаць пакампанентнае эканомiка-геаграфiчнае становiшча – у адносінах да пэўнай галiны ці сферы гаспадаркі: прамысловасці, транспарту i iнш.

У працы І. Маергойза "Методыка дробнамаштабных эканомiка-геаграфічных даследаванняў" (М., 1981) вылучаны наступныя віды пакампанентнага ЭГС:

· прамыслова-геаграфічнае – становiшча адносна паліўна-энергетычных і сыравінных баз, раёнаў і цэнтраў апрацоўчай прамысловасці;

· аграгеаграфiчнае – становішча адносна раёнаў сельскагаспадарчай вытворчасці, харчовых баз, асноўных раёнаў спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі;

· транспартна-геаграфiчнае – становішча адносна транспартных шляхоў;

· рынкавае – становішча адносна рынкаў збыту прадукцыi, як прамысловай, так і сельскагаспадарчай. Ацэнка i характарыстыка рынкавага ЭГС асаблiвае значэнне набываюць ва ўмовах рынкавай эканомікі. Можна разглядаць рынкавае становiшча асобнага прадпрыемства, горада, у цэлым краiны;

· дэмагеаграфiчнае – становiшча адносна раёнаў i цэнтраў працоўных рэсурсаў, навукова-тэхнiчных кадраў;

· рэкрэацыйна-геаграфічнае – становішча адносна зон і цэнтраў лячэння, адпачынку, турызму.

Так, транспартна-геаграфiчнае становiшча Слуцка вызначаецца яго размяшчэннем на чыгунцы Баранавічы – Магілёў з адгалі-наваннем на Салігорск, на аўтамагiстралi Мiнск – Мiкашэвiчы; прамыслова-транспартнае – знаходжаннем за 100 км ад Мінска – буй-нейшага прамысловага вузла краiны, за 30–35 км ад Старобінскага радовішча калійнай солi i Салiгорска з яго калійнымі камбінатамі; аграгеаграфiчнае – размяшчэннем у акружэннi сельскагаспадарчых раёнаў са шматгалiновай вытворчасцю. Улік усiх аспектаў прасторавых адносін горада да вонкавых аб’ектаў, што маюць эканамічнае значэнне i аказваюць уплыў на яго развіццё, стварае характарыстыку інтэгральнага ЭГС.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 407 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...