Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Геаграфiчны падзел працы



Сутнасць і вiды геаграфiчнага падзелу працы. Ужо адзначалася, што геаграфiчны падзел працы ўяўляе сабой прасторавую форму грамадскага падзелу працы. На пэўнай ступені развiцця вытворчых сiл адбываецца грамадскі падзел працы, г. зн. падзел гаспадарчай дзейнасці на асобныя віды, асобныя галіны. Адасабленне жывёлагадоўлi ад земляробства, прамысловасці ад сельскай гаспадаркі, падзел прамысловасці на здабыўную i апрацоўчую, што адбывалiся ў мі-нулым на розных ступенях развіцця грамадства, – усё гэта працэс грамадскага падзелу працы.

У працэсе падзелу працы ў сярэднія стагоддзі атрымалi шырокае развiццё рамёствы – вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў. Рамёствы ўяўляюць сабой першую гістарычную стадыю апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднiчала сучаснай машыннай прамысловасцi. Выразная спецыялізацыя рамеснай вытворчасці абумовiла яе разгалі-наваную ўнутраную структуру. У ХVІІ ст., напрыклад, у гарадах Беларусі існавала каля 200 спецыялізаваных відаў рамёстваў. У іx ліку ганчарнае, ткацкае, кравецкае, гарбарнае, цяслярнае, кавальскае і iнш.

Паступова асобныя віды дзейнасці па тых цi іншых прычынах замацоўваюцца за пэўнымі мясцовасцямі. Адбываецца спецыялізацыя асобных частак тэрыторыі па вытворчасцi пэўных тавараў. Калi такая спецыялiзацыя дапаўняецца абменам таварамі, гандлем памiж асобнымi мясцовасцямi, узнікае не што iншае, як геаграфiчны падзел працы.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 345 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...