Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі СЭГ



Размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркi. У папярэднім параграфе названы пяць фундаментальных катэгорый СЭГ. Першая сярод іх – размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі. Менавiта дадзеная катэгорыя адлюстроўвае змест даследаванняў, сутнасць прадмета СЭГ. У большасці вызначэнняў прадмета СЭГ у якасці ключавога выкарыстоўваецца слова "размяшчэнне" ці "заканамернасці размяшчэння". Так, Э. Алаеў у кнізе "Социально-экономическая география: понятийно-терминологический словарь" дае наступную фармулёўку: "Сацыяльна-эканамічная геаграфія – комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi (яна разумеецца ў адзінстве вытворчых сiл i вытворчых адносін) i рассялення людзей, іншымі словамі – тэрытарыяльную арганізацыю грамадства, асаблівасці яе праяўлення ў розных краінах, раёнах, мясцовасцях". Санкт-Пецярбургскі географ А. Канстанцінаў на падставе аналізу шматлікіх дэфініцый СЭГ зрабіў вывад: "Вiдавочна, пры вызначэнні эканамiчнай і сацыяльнай геаграфіі без слова "размяшчэнне" не абысцiся".

У катэгорыі "размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі" заключана ўяўленне аб тэрытарыяльных адрозненнях у рассяленні і гаспадарчым жыцці краін і асобных раёнаў, аб тэрытарыяльных аспектах даследавання эканамічных і сацыяльных аб’ектаў і з’яў. Яна азначае працэс размеркавання на тэрыторыі аб’ектаў і вынікі гэтага працэсу, адносіны, узаемасувязі, узаемадачыненнi памiж аб’ектамі і працэсамі.

Для тэрмiна "размяшчэнне" блiзкія цi нават аднолькавыя па значэнні словы "тэрытарыяльная арганiзацыя". Катэгорыя "тэрытарыяльная арганізацыя гаспадаркі" ў эканомiка-геаграфічных работах стала ўжывацца з пачатку 1960-х гадоў. Яе можна лiчыць адной з вытворных катэгорый ад фундаментальнай катэгорыi "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi". Большасцю географаў у цяперашнi час паняцці-тэрмiны "размяшчэнне" i "тэрытарыяльная арганiзацыя" ўжываюцца як раўназначныя, ідэнтычныя.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 333 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...