Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. У асобных работах былi спробы паказаць перавагу паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" над паняццем "размяшчэнне"



У асобных работах былi спробы паказаць перавагу паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" над паняццем "размяшчэнне". Б. Хораў у 1960 годзе пiсаў: "Шырока вядомы такія паняццi, як "размяшчэнне вытворчасцi", "размяшчэнне вытворчых сіл", "размяшчэнне гаспадаркi" i г. д. (аднак няма такога паняцця, як "размяшчэнне грамадства", i ўжо толькі гэта сведчыць на карысць выкарыстання паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" як больш шырокага, чым паняцце "размяшчэнне"[5]. У адказ на гэта можна прывесцi довад: сапраўды, не ўжываецца тэрмін "размяшчэнне грамадства", але хiба фундаментальная катэгорыя "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi" не азначае тое ж самае, што i "тэрытарыяльная арганізацыя грамадства"? Тым больш, што паняцце-тэрмiн "размяшчэнне" прымальна не толь-кi да тэрыторыi, але і да акваторыі, аэраторыі, г. зн. можа ўжывацца для абазначэння прасторавай арганiзацыi.

На аснове кожнай фундаментальнай катэгорыi фармiруецца складаная разгалiнаваная сетка катэгорый i паняццяў, якія можна адносіць да вытворных. Да лiку вытворных ад катэгорыi "размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркi" адносяцца катэгорыі "формы размяшчэння", "фактары размяшчэння", "гушчыня", "шчыльнасць", "тэрытарыяльная структура гаспадаркі" i iнш. Ад iх, у сваю чаргу, утвараюцца вытворныя катэгорыi другога парадку і г. д. Так, размяшчэнне можа быць лінейным, плошчавым, "кропкавым", раўнамерным i нераўнамерным, прапарцыянальным i непрапарцыянальным дысперсным, iзаляваным.

Адна з асноўных вытворных катэгорый – тэрытарыяльная ст-руктура гаспадаркi. Яна азначае спалучэнне розных формаў размяшчэння, тэрытарыяльны "адбiтак" гаспадаркі, пэўны геаграфiчны малюнак. Элементамi тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі з’яўля-юцца эканамiчныя лiнii, гаспадарчыя вузлы i цэнтры. Усё гэта – выт-ворныя катэгорыi.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 294 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...