Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рашэнне канструктарскіх задач



Рашэнне гэтых задач заключаецца галоўным чынам у распрацоўцы, стварэнні канструкцый, адказваючых пэўным патрабаванням. З’яўляючыся асновай задач, гэтыя патрабаванні павінны стаць асноўным аб’ектам засваення. Каб увага вучняў была засяроджана на патрабаваннях да прадстаячай распрацоўкі канструкцыі, настаўнік павінен хаця б коратка запісаць на дошцы ўмовы задачы і пры неабходнасці зрабіць адпаведныя замалёўкі. Калі ў патрабаваннях ёсць новыя для вучняў паняцці ці велічыні, іх патрэбна растлумачыць, запытаць, ці ўсё зразумела, і папрасіць аднаго-двух вучняў паўтарыць усю умову задачы. Пераканаўшыся ў разуменні задачы ўсімі вучнямі, можна пераходзіць да яе аналізу і рашэння.

Асобы ўплыў на аналіз канструктарскіх задач і іх рашэнне аказвае тое, што ў гэтых задачах часта нехапае тых ці іншых даных. Пагэтаму аналіз рэкамендуецца пачынаць са звароту да вучняў: “Скажыце, што патрэбна ведаць, каб знайсці патрэбную канструкцыю?”. Пасля адказу высветлиць: “Што ў задачы ёсць?”, “Чаго не хапае ў ёй?”.

Устанавіўшы нехапаючыя даныя, неабходна прыступіць да іх пошуку. Тут важна, каб вучні ў сваіх пошуках у максімальнай меры зыходзілі з маючагася вопыту (набытых ведаў). Калі нехапаючыя даныя выходзяць за рамкі праграмы, яны павінны быць паведамлены вучням ці ўказана крыніца (даведнікі, вучэбныя дапаможнікі), дзе гэтыя даныя могуць быць знойдзены.

Дапоўніўшы задачу нехапаючымі звесткамі, неабходна засяродзіць увагу вучняў на ўсёй задачы шляхам супастаўлення невядомага з кожным вядомым і ўсім у цэлым. Рашэнне можа быць тут жа знойдзена. У выпадку, калі ўзнікаюць цяжкасці, неабходна паступова падвесці вучняў да рашэння задачы наводзячымі пытаннямі ці напамінкам аднаго з вядомых рашэнняў.

Першае прапанаванае кім-небудзь з вучняў рашэнне (знойдзеную канструкцыю) ставіць на абмеркаванне мэтазгодна ў тым выпадку, калі яно адзінае і ў асноўным правільнае.

Калі ж прапанаваная канструкцыя далёкая ад дасканаласці, то ад яе абмеркавання патрэбна ўстрымацца, пракуль не будзе прапанавана больш дасканалая. Тым больш не патрэбна выносіць на абмеркаванне першы з магчымых варыянтаў рашэння (канструкцый), так як вынік рашэння заўсёды наглядны – прапаноўваемая канструкцыя ізабражаецца графічна ў выглядзе рысунка, эскіза ці чарцяжа, а нагляднасць з-за пераважаючага ў вучняў наглядна-дзейснага мыслення часта змяняе накірунак пошуку: арыентуе на ўнясенне ўдасканаленняў у прапанаваную канструкцыю, а не на знаходжанне новай, у большай меры задавальняючай патрабаванням задачы.

Пагэтаму пры рашэнні шматварыянтных задач на канструяванне трэба накіроўваць пошук вучняў на знаходжанне ўсіх магчымых канструкцыйных рашэнняў і, толькі пасля таго як яны будуць знойдзены, пераходзіць да іх абмеркавання.

Абмеркаванне рашэнняў шматварыянтных задач на канструяванне смае нейкія своеасаблівасці. Яны абумоўлены ўзроўнем развіцця ў вучняў прасторавых уяўленняў. Дзецям часта бывае цяжка параўнаць мысленна ўсе прапанаваныя варыянты канструкцый, каб высветліць іх перавагі і недахопы і выбраць лепшы з іх. Пагэтаму пажадана, каб настаўнік загадзя падрыхтаваў усе варыянты яе рашэння (у выглядзе канструкцый) ці старанна выканаў іх на плакаце.

Калі настаўнік гэтага не зробіць, то ён будзе вымушаны параўноўваць не болей двух канструкцый, знаходзіць лепшую, параўноўваць яе з наступнай і г.д., покуль не будзе знойдзена аптымальнае рашэнне.

Рашэнне задач на канструяванне заканчваецца звычайна афармленнем тэхнічнага рысунка, эскіза ці чарцяжа лепшай канструкцыі.

Разгледзім прыклад задачы: распрацаваць канструкцыю скрынкі для бібліятэчнай картатэкі з дошак таўшчынёй 15 мм і фанеры таўшчынёй 5 мм для захоўвання 1000 картак размерам 125 х 75 х 0.2 мм (5 клас). З усіх бакоў атрыманага пакета картак дабавіць для зручнасці ў карыстанні дадаткова па 10 мм.

Рашэнне задачы патрэбна пачынаць з запісу на дошцы ўмовы задачы і асноўных патрабаванняў. Затым неабходна паказаць картку, замаляваць яе на дошцы, паставіць размеры і растлумачыць іх нанясенне. Потым прапанаваць некалькім вучням паўтарыць умову задачы, а затым прыступіць да абмеркавання канструкцыі. Загадзя трэба падрыхтавацьмалюнкі ці ўзоры скрынак. Лепшай можа быць канструкцыя скрынкі, у якой бакавыя сценкі зроблены з дошак, а дно з фанеры. Пасля выбару канструкцыі неабходна вызначыць размеры скрынкі. Для гэтага можна выкарыстаць метад гутаркі. Канчаткова выконваецца тэхнічны рысунак ці эскіз будучага вырабу.

У паследуючых класах ступень самастойнасці вучняў пры рашэнні задач на канструяванне павінен павышацца.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 658 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...