Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця



Асновапалагаючыя падыходы да развіцця эканомікі базіруюцца на канцэпцыях дзяржавы, адносінах паміж дзяржавай, рынкам і паняццем грамадянства.

Дзяржава, эканоміка, і грамадянская супольнасць – тры састаўляючыя адзінага цэлага. Як сведчыць вопыт цывілізаванных краін, эканоміка ніколі не існавала і не можа існаваць у чыстым выглядзе, асобна ат грамадства і дзяржавы. Уплыў дзяржавы на эканоміку вельмі моцны. Дзяржава фарміруе прававую базу і стварае спрыяльныя ўмовы для дзейнасці эканомікі, стварае і падтрымлівае інфраструктуру, рэгулюе узровень занятасці і інфляцыі і г.д.

Грамадзянскае супольнасць фарміруе сацыяльную і духоўную сферу, тут адбываецца сутыкненне групавых і індывідуальных інтарэсаў. Дзяржава павінна абараняць агульныя інтарэсы усіх членаў грамадства. Праз сістэму дзяржаўнага кіравання, якая ўяўляе сабой складаны і шматпланавы інстытут, што адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж дзяржавай, асобным чалавекам і грамадствам, дзяржава забяспечвае адпаведнасць дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў мэтам, інтарэсам усіх членаў грамадства.

Асноўнымі асаблівасцямі мадэлей рыначных эканомік з’яўляюцца:Структура уласнасці,Сацыяльнай палітыка.Масштабы дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку,Удзел дзяржавы ў пераразмеркавальных працэсах.

Сучасныя мадэлі рыначнай эканомікі з’яўляюцца вынікам трансфармацыі палітычных, эканамічных і сацыяльных інстытутаў пасляваеннага капіталізму ў накірунку стварэння сацыяльна-арыентаванага, эканамічна эфектыўнага варыянта змешаннай эканомікі.

Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-арыенаваннай рыначнай эканомікі

На сучасным этапе свайго развіцця беларуская дзяржава прызвана забяспечыць устойлівую жыццедзейнасць нацыянальнай эканомікі, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, для чаго неабходна вырашаць наступныя задачы:Станаўленне і развіццё сацыяльна арыентаваннай рыначнай эканомікі,Забяспячэнне паступовага пераходу да постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства на аснове рэалізацыі дасягненяў навукі, новых тэхналогій,Павышэнне дабрабыту насельніцтва да ўзроўню еўрапейскіх стандартаў,Фарміраванне сацыяльна і духоўна развітага чалавека, ініцыятыўнага і прапрыімчывага,Стварэнне эфектыўнай прававой дзяржавы і фарміраванне грамадянскай супольнасці.

Беларуская эканамічная мадэль мадэль уключае ў сябе як традыцыйныя прынцыпы функцыянальнага кіравання рыначнай эканомікай, так і спецыфічныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю краіны, традыцыі народа, яго менталітэт з перавагай такіх рыс, як калектывізм і ўзаемадапамога, сацыяльная справедлівасць Менавіта такая эканамічная мадэль дазвалае спалучыць свабодную прыватную ініцыятыву, канкурэнцыю з актыўнай роляй дзяржавы, эфектыўнасць з высокім узроўнем сацыяльнай абароны насельніцтва.

У сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (29 красавіка 2008 г.) адзначыў, што задача дзяржавы – даць магчымасць чалавеку сваімі рукамі забяспечыць сабе пажаданы ўзровень дабрабыту. Для таго, каб за вынікі сваёй працы работнікі атрымлівалі больш, пастаўлена мэта давесці зарплату на канец пяцігодкі да 700 долараў (500 будзе мала) і змяніць сістэму падаходнага падатку, які не зарыентаваны на існуючы ўзровень заработнай платы. Прэзідэнт лічыць неправільным, калі радавыя работнікі амаль не палову зарплаты аддаюць на падаткі.

Значная ўвага ў Пасланні надавалася сацыяльным гарантыям насельніцтва. У выніку ўпарадкавання льгот сацыяльная абарона не толькі не змяншаецца, але і на парадак павышаецца і робіцца, – як падкрэсліў Прэзідэнт,– больш справедлівай. (Звязда.– 2008.– 30 красавіка).

Канцэптуальнымі асновамі беларускай мадэлі выступают: Плюралізм форм уласнасці,Значная ступень удзелу дзяржавы ў забяспячэнні функцыяніравання эканомікі,Рэгулявання даходаў насельніцтва, занятасці,Фарміраванне умоў, якія забяспечваюць задавальненне шэрага сацыяльна значных патрэб усяго насельніцтва.

Характэрнымі рысамі беларускай мадэлі эканомікі, которыя выдзяліў Прэзідэнт РБ А.Г. Лукашэнка з’яўляюцца:моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада,раўнапраўнае функцыяніраванне прыватнага і дзяржаўнага сектара эканомікі,прыватызацыя разглядаецца не як самамэта, а як сродак для прыцягнення зацікаўленнага інвестра, што павінна адпавядаць інтарэсам усёй дзяржавы, галіны, прадпрыемства, працаўніка.Развіццё інтэграцыйных працэсаў з дзяржавамі СНГ, Расіяй.Моцная сацыяльная палітыка.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1315 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...