Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг



Прычыны: разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы,адсталасць феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін,размах нарастаючага сялянскага руху,абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін пасля Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Імператар аляксандр ІІ у 1857г. падпісаў рэскрыпт (прадпісанне) на імя віленскага генерал-губернатара У.і. Назімава аб стварэнні ў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях дваранскіх камітэтаў па падрыхтоўцы мясцовых праектаў адмены прыгоннага права.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і агульнае і мясцовыя 2 "Палажэнні" – “Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”, “ Мясцовае палажэнне” для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і Часткі Віцебскай губерняў, дадатковыя “Правілы”.

Умовы адмены прыгоннага права:

1. Для правядзення рэформы ствараліся павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы

2. Сяляне атрымалі асабістую свабоду, грамадзянскія правы: распараджацца маемасцю, паступаць на службу і навучальныя ўстановы, звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, засноўваць прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы свабоднага ўступлення ў шлюб, заключэння дагавораў, выбару роду заняткаў, пераходзіць у іншыя саслоўі (мяшчан, купцоў);

3. памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над сялянамі;

4. змянялася сістэма кіравання вескай – уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання, якія павінны кантраляваць збор падаткаў, рэгуляваць пазямельныя адносіны і сачыць за грамадскім парадкам – захоўвалася кругавая парука. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка ўтваралі сельскую грамаду (абшчыну),яны выбіралі старасту. Некалькі сельскіх абшчын стваралі воласць. Сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

5. Сялянскія зямельныя надзелы прызнаваліся ўласнасцю памешчыкаў. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне (Віцебская і Магілеўская губ.), дзе было абшчыннае землекарыстанне ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў.

6. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут пакідаўся дарэформенны надзел.

7. атрымаць зямлю ва ўласнасць можна за выкуп, вызначаны аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых – выкупная аперацыя. Вяртаць штогадовыя выкупныя плацяжы сяляне павінны на працягу 49 гадоў з працэнтамі. Правілы вукупной аперацыі для ўсей Расійскай імперыі былі аднолькавымі.

8. Да заключэння выкупнога пагаднення сяляне станавіліся часоваабавязаным, з а карыстанне надзеламі выконвалі на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяржавай памерах на працягу 9 і больш гадоў.

9. Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афармляліся ўстаўнымі граматамі, якія складалі міравыя пасрэднікі. На складванне ўстаўных грамат адводзілася 2 гады.

10. Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка.

11. Памешчыкі мелі права пакінуць сабе лепшыя ворыўныя землі, што прыводзіла да церазпалосіцы, і так званыя сервітутныя: сенажаці, выганы, вадапоі, лясы, азёры, без якіх сялянская гаспадарка звычайна не магла абысціся.

12. Выкупныя плацяжы перавышалі рынкавы кошт зямлі ў 3-4 разы, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна, а не толькі за землю.

У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі.

Вынікі:

1. Стварыла ўмовы для паскарэння развіцця капіталістычных адносін (рынак наёмнай рабочай сілы. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ў весцы, сялянам дасталася трэцяя частка зямлі, большасць сялянскіх двароў атрымалі надзелы такіх памераў, што не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і;

2. Абвяшчэнне асабістай свабоды сялян і грамадзянскіх правоў;

3. Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы – звыш паловы ўсіх зямель Беларусі змаглі захаваць за сабой дваране-памешчыкі, рэштку ўтрымлівалі каз­на, царква і іншыя ўстановы, захаванне сялянскай абшчыны.

Змены ва ўмовах вызвалення сялян у час п аўстання 1863-1864 гг. на Беларусі:

1. спыняліся часоваабавязаныя адносіны з 1мая 1863г. у Гродзенскай. Віленскай, Мінскай губ., з 1студзеня 1864г. – у Віцебскай і Магілеўскай губ.

2. сяляне пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў,

3. памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%.

4. тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы (Абеззямеленым у 1846-1856 гг. выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел, у поўным аб’ме вярталася зямля, адабраная з 1857г.

5. захаванне права на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі.

6. створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;

7. дзяржаўныя сяляне па закону 1867г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. У 1857-1862гг. на свабодных і адабраных у дзярж. сялян землях ствараліся фермы, якія здаваліся ў арэнду. Памер аброку павысіўся на 1\4 – незадавальненне і ўдзел у паўстанні. Таму ў 1867г. аброк дзярж. сялян падняўся на 10% і ператварыўся ў абавязковыя выкупныя плацяжы, а сяляне ва ўласнікаў. Дзярж. сяляне мелі зямлі на 17-37% больш, чым памешчыцкія.

На працягу 60-70-х гг. у Расіі праводзіліся земская, судовая, цэнзурная, школьная, гарадская і ваенная рэформы. На Беларусі да 1911г. не уводзілася земскае самакіраванне паводле земскай рэформы, таму што не давяраў мясцовым памешчыкам. 3 гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю тэрмінам 6 гадоў, на флоце –7. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага.

4. Сталыпінская аграрная рэформа.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.

Мэты рэформы:

1. разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў і раскалоць вёску; стварыць клас буржуазіі з ліку заможнага сялянства;

2. паскорыць капіталістычнае развіцце Расіі.

Мерапрыемствы рэформы: стварэнне хутароў і водрубаў, што ліквідавала цераспалосіцу;перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, што павінна зняць вастрыню сацыяльных сурярэчнацей на весцы.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; любы селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны водруб. Калі на водруб пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія грошы і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць.. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Землеўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зям­лю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.

3 мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і нрылад, супрацьпажарнай бяспекі.

Вынікі рэформы.

1. Паскорыўся працэс расслаення сялянства і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Частка памешчыцкіх зямель пераходзіла ў рукі заможных сялян. У той жа час частка сялян-беднякоў прадалі сваю зямлю і накіраваліся ў горад.

2. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і карма-вых культур.

3. Перасяленне сялян у Сібір не вырашыла аграрнае пытанне ў краіне.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння з-за забойства прэм'ер-міністра і пачатку Першай сусветнай вайны.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 794 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...