Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Новая эканамічная палітыка



Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эка-намічныя сувязі, ішло распыление рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насель-ніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшью стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавоі прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.

Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уці-хамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губер-ню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі "гонарам рэвалюцыі". Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчраз­вёрсткі, свабоды гандлю, "поўнага права сялян над зямлёй". Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі X з'езда РКП(б).

Л. Троцкі унёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць раз­вёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданиях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных мета-даў будаўніцтва сацыялізму. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена хар­чразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана X з'ездам РКЩб), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Нату­ральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад пасяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю

У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦБК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэн-ду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям'і.

Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэнсіфікацыяй формаў вядзення сялянскай гаспадаркі. Наркамат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трох-полля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і каапера-цыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР (прыняты ў жніўні 1924 г.).

3 адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду.

Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пача-лася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічы-лася ў 3,3 раза.

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаунага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя метады кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяр-жапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантава-ная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымлі-ваў незалежна ад эфектыўнасці працы.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 432 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...