Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР



Аднаўленне сельскай гаспадаркі пачалося разам з вызваленнем тэр. Бел. –1943г. 21 жніўня 1943г. – пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР “аб недкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі.” У верасні 1946г. В ярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг. “ Асноўныя напрамкі: машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка, паліўная прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат.Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі эканомікі Беларусі.

Характэрная асаблівасць 4-ай пяцігодкі – апераджальныя тэмпы індустрыяльнага развіцця ў параўнанні з СССР і розны ўзровень развііця эканомікі і зах. Беларусі(аграрны характар) і Усходняй (аграрна-індустрыяльны). План пяцігодкі быў не выкананы па росту прадукцыйнасці працы, узроўню прадукцыі легкай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будматэрыялаў.

Прычыны: недахоп сродкаў: экстэнсіўны шлях развіцця; камандна-адміністрацыйныя метады кіравання; цэнтралізацыя і бюракратызацыя апарату кіравання.

У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і дазвол продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа.

К 1950 г. народная гаспадарка была адноўлена. У пасляваенныя гады суцэльная калектывізацыя заходніх абласцей БССР. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20 - пачатку 30-х гг., яна ажыццяўляўся пасля падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельскагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Не абышлося і без "ліквідацыі кулацтва як класа".

У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР". Адбыўся рост падаткаў з заработ­най платы, былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян, штогадовыя дзяржаўныя пазыкі (аблігацыі), якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 разы, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Б ыло вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему. Па пастанове лютаўска-сакавіцкага (1954 г.) Пленума ЦК КПСС на працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек.Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў. Аграрная палітыка характарызавалася падпарадкаваннем сельскай гаспадаркі інтарэсам прамысловасці.

3 мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс. трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе ра­боты па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага умацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутры-калгаснай дэмакратыі.

Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляп­шэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці".Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана: Па-першае, удаска-наліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадп-рыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.

Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыем-ствам дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых.

Па-трэцяе, змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэр-ствы па галінах прамысловасці, якія сталі несці ўсю адказ-насць за стан гэтай галіны, высокі тэхнічны ўзровень пра-дукцыі, правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.

Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966-1970 гг., па шэрагу важных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі ў супастаўных цэнах павялічыла-ся за пяцігодку на 79% пры плане 70%. За пяцігодку ў Бела­русі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.

Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёла-гадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да эканомікі краіны. Поспехі пачатковага этапа эканамічнай рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у вы-ніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 965 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...