Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Калектывізацыя ў Беларусі



У канцы 20-х гадоў групоўка Сталіна распачала адыход ад нэпа і рэпрэсіі супраць "непралетарскіх элементаў". На вёсцы галоўным ворагам быў аб'яўлены "кулак", г. зн. заможны селянін.

3 другога боку, рэзка павялічыўся попыт на збожжа ўнутры краіны. У ходзе індустрыялізацыі гарадам, рабочым і служачым патрабавалася ўсё больш і больш прадуктаў харчавання.

Сталін падчас паездкі ў Сібір у студзені 1928 г. заявіў, што прычынай хлебанарыхтоўчых цяжкасцяў з'яўляецца "кулацкая стачка". Таму партыйна-савецкім органам было прапанавана актыўна выкарыстоўваць артыкул 107 Крымінальнага кодэксу (барацьба са спекуляцыяй) і сілай забіраць "лішкі" хлеба ў сялян.

Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г.

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных, а ў гарадах на прамысловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі..

Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем".У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспада-рак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было зарэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.

Кіраўніцтва краіны, каб ліквідаваць "перагібы", вырашыла прыняць тэрміновыя меры. 2 сакавіка 1930 г. на старонках "Праўды" быў надрукаваны артыкул I. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў (Да пытанняў калгаснага руху)", дзе ўпершыню асуджалася практыка прымусовай калекты-візацыі, давалася указание весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жыллёвыя будынкі і г. Д

Адразу адбыўся адток сялян з калгасаў. Да 1 чэрвеня 1930 г. працэнт калектывізацыі паменшыўся з 58% да 11,1%, частка сельгасарцеляў распалася. Аднак восенню 1930 г. палітыка суцэльнай калектывізацыі была зноў адноўлена.Кастрычніцкі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прызнаў неаб-ходным "паскорыць" тэмпы калектывізацыі, для чаго намя-чалася "ўзмацніць пралетарскую дапамогу вёсцы", мабіліза-ваць студэнтаў сельскагаспадарчых і педагагічных навучальных устаноў, а таксама актывістаў цэнтральнага апарату.

Але вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ад­быўся новы адток сялян з калгасаў. Калі на пачатку года калектывізацыя складала 50,4% двароў, то вясной - памен-шылася да 43,7%: распалася звыш 1000 калгасаў (55 тыс. сялянскіх сем'яў).

Партыйнаму кіраўніцтву краіны стала зразумела, што го­лым адміністраваннем вырашыць праблему перабудовы аграрнага сектара немагчыма. Таму былі дазволены калгасны гандаль, паменшаны падатак на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі.

Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі адыгрываць машынна-трактарныя станцыі. Менавіта яны, па задуме савецкага кіраўніцтва, павінны былі пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, заснаванага на калектыўнай працы. У пачатку 1929 г. пачалася арганізацыя МТС, а ў 1932 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33% калгасаў.

Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпася-ленні, расстрэлы. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні. Старшыня ў сваю чаргу пад-парадковаўся райкому партыі, ад якога залежаў яго лес. Напрыклад, толькі ў 1936 г. у БССР было заменена 1500 старшынь калгасаў.

На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную.Аднак узровень сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэн-ня не былі выкананы. У 1938 г. прысядзібныя ўчасткі кал-гаснікаў складалі 4,0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгас-прадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.

Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Менавіта гэтага патрабавала тэорыя К. Маркса і У. Леніна аб пабудове камунізму. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 507 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...