Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Эвалюцыя аграрных адносін у Расіі. Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў 1840-50-х гг



У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Ініцыятарам і правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Мэта: зняць сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці.

У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян (дапамогі сялянам, пачатковай адукацыі і медыцынскай дапамогі); люстрацыі дзяржаўных маёмасцей.

У ходзерэформы прадугледжвалася:У Расіі новая 4-х ярусная сістэма мясцовага кіравання, у Беларусі –3: губернскія палаты, акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў і сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў, люстрацыя - апісанне дзяржаўных уладанняў: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцяў і вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад гаспадарчага становішча;Перавод малазямельных і беззямельных у разрад цяглых – надзяленне іх надзелам зямлі;Перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш ( ўказы 1844 і 1845 гг. ); Спыненне здачы ў арэнду дзяржаўных маенткаў;

Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян – перамены ў прававым статусе дзяржаўных сялян – прызнаваліся правы атрымання спадчыны, уласнасці, занятку гандлем і промысламі,

Вынікі: Паляпшэнне становішча дзяржаўных сялян– змяншэнне павіннасцей сялян і павялічэнне іх зямельных надзелаў, паскарэнне маёмаснай дыферэнцыяцыі, вызваленне працоўных рук для капіталістычнай вытворчасці, рост гарадоў – садзейнічала развіццю капіталізма ў Расіі. Рэформа Кісялёва насіла буржуазны характар.

Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. аб стварэнні Камітэта заходніх губерняў для выпрацоўкі «Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах». Увядзенне ў дзеянне інвентароў пачалося ў Беларусі з 1845 г.

Яе сутнасць: складанне інвентароў памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і колькасцю паншчынных дзён – ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Гэтым займаліся губернскія інвентарныя камітэты, рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян. Для цяглавай сялянскай гаспадаркі, у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, у маёнтках устанаўліваліся надзелы памерам ад 4 да 9 дзесяцін (паншчына 3 дні з канём –мужчынская паншчына; 1 дзень без каня – жаночая паншчына). Падводная павіннасць павінна была выконвацца за кошт паншчынных дзён,Памешчыкам забаранялася самавольна ўстанаўліваць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян «данінай» – натуральнымі паборамі. Памешчыкі перашкаджалі перагляду і складанню інвентароў – былі ўведзены ў дзеянне толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў Беларусі,

Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць – улада памешчыкаў была часткова абмежавана, аднак сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 575 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...