Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Распад СССРі абвяшчэнне незалежнасці БССР



Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР у спалучэнні з сур'ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС у час перабудовы паскорылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. У канцы 1980-х гг. шэраг рэспублік - Латвія, Літва, Эстонія - адкрыта паставілі пытанне аб выхадзе з Саюза (у верасні 1991 г. іх патрабаванне было афіцыйна задаволена). У красавіку 1990 г. быў прыняты закон "Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі", які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. Пачалася падрыхтоўка новага саюзнага дагавора. 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі.. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. М. Гарбачоў настаяў на правядзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захавання СССР. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік ("9 + 1") аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагульным прамым галасаваннем быў выбраны прэзідэнтам Расіі. Гэта быў дзяржаўна-палітычны пераварот – путч з 18 па 21 жніўня 1991 г. У Мінску група з 25 дэпутатаў (большасць з апазіцыі) прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня 1991г. быў прыняты Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць, а дзейнасць КПБ -КПСС прыпынялася. 19 верасня 1991г. на 6-ай нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, прыняты Закон "Аб назве БССР" – перайменаване БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах - "Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы "Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", "Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч.

5 верасня 1991 г. V з'езд народных дэпутатаў СССР прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе і здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР. Дзяржсавет 9 верасня І991 г.афіцыйна прызнаў незалежнасць Прыбалтыйскіх дзяржаў: Літвы. Латвіі, Эстоніі. 14 лістапада 1991г. ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова (пад Масквой) 7 рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызтан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверенных Дзяржаў (ССД) і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Большасць жыхароў гэтай рэспублікі выказаліся за выхад з СССР. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі "Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). Кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана заявілі ў Ашгабаце аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча "брэсцкай тройкі", "ашгабацкай пяцёркі" і Арменіі. На ей была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і склаў паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР. Пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве функцыі Палітбюро ЦК КПСС перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. 20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Важнай праявай суверэнітэту беларускай дзяржавы стала фарміраванне ўласнай грашовай сістэмы.




Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 363 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...