Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Княжанне Вітаўта



У 1392 г. паміж Вітаўтам і Ягайлам было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае.Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ, ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў (намеснікаў -ваяводаў) якіх прызначаў сам. Без асаблівых канфліктаў Вітаўт дамогся прызнання сваей улады Ноўгарадам. Пад пратэктарат ВКЛ трапілі таксама Разанскае княства і Пскоў. Каб захаваць выхад да Чорнага мора, Вітаўт замацаваў у складзе сваей дзяржавы паўднёвае Падолле. У гэты час ВКЛ займала найбольшую ў сваей гісторыі тэрыторыю - ад Немана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра, да прычарнаморскіх стэпаў, ад мора і да мора.

Віленска-Радамская унія 1401 г. была падпісана князямі і панамі ВКЛ 18 студзеня ў Вільні, у Польшчы– 11 сакавіка у Радаме. Унія юрыдычны замацавала саюз раўнапраўных дзяржаў у барацьбе з нямецкай агрэсіяй.

Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога – Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1093 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...