Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вялікае перасялення народаў.” З’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе



Так, у бронзавым веку пачынаецца новы –індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. У этналінгвістыцы выдзеляецца некалькі моўных груп, асноўную з якіх складаюць індаеўрапейцы. Са сваёй “прарадзімы” (хутчэй за ўсё Малой Азіі) 3000–1500 да н.э. старажытныя індаеўрапцы рассяліліся на Іранскім нагор’і, у Індастане, Сярэняй Азіі і далей на Захад, Прычарнамор’і. Еўропе. У выніку ўласнага гістарычнага развіцця і запазычанняў з моў мясцовага насельніцтва паступова ўтварыліся групы плямёнаў, мовы якіх набылі адметныя асаблівасці. На думку навукоўцаў прарадзімай індаеўрапейцаў з’ялялася Малая Азія. Індаеўрапейцы ўжо ў 4 тыс. да н.э. мелі даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. У выніку дыферэнцыяцыі некалькіх парадкаў утварыліся паўночна-заходняя галіна – продкі будучых германцаў, плямёны, якія вандравалі на ўсход ад Дняпра былі іранамоўнымі, на тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі жылі паўночныя індаеўрапейцы. У 2 тыс да н.э. Беларусь засялілі індаеўрапейскія плямёны. Беларусь зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян (сяярэднядняпроўская культура)-балцка-славянская супольнасць, якая з працягам часу распалася на балцую і славянскую. Першыя групы індаеўрапейцаў на беларускіх землях былі балцкімі. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап (3–2 тыс.годдзя да н.э. – ІУ-У стст. н.э.). Балты прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроў’я, засвойваючы мясцовы індаеўрапейскі субстрат. На працягу 2 тысячагоддзяў адбываўся працэс змешвання балтаў з мясцовым насельніцтвам, на поўначы Беларусі існаваў уплыў фіна-угорскага насельніцтва.. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі, але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Мясцовае насельніцтва паступова трансфарміравалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны уплыў на іх мову і культуру.

На тэрыторі Беларусі ў жалезным веке сфарміравалася некалькі археалагічных культур:

· днепрадзвінская (на поўначы),

· штрыхаваннай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі),

· мілаградская(на поўдні),

· зарубінецкая (на поўдні).

4. Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.

Новы славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. З’яўленне славян на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў Вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ–ІІІ стст. н.э.), нашэсце гунаў (ІУ ст.) і авараў (сяр. У ст. н.э.).

Готы – племя ўсходніх германцаў. Гуны –аб’яднанне качавых пляямёнаў, якое склалася ў Цэнтральнай Азіі (2356–2208 гг. да н.э.). У 70-х гг. 4 ст. н.э. гуны пачалі наступ на аланаў, готаў і Рымскую імперыю. Пасля 451 г. адступілі і саюз распаўся. Авары– плямёны тэркскага паходжання, якія ў 6 ст. прыйшлі з Азіі і ўтварылі каля 570 г. незалежную дзяржаву на Дунае. Паміж 791 і 803 гг. Аварскі каганат быў знішчаны Карлам Вялікім і балгарамі. Найбольш верагодным месцам фарміравання славян з’яўляецца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды уваходзіць і поўдзень Беларусі). Аднак, славянскае насельніцтва ў канцы У-пачатку УІ стст. адыйшло на Дунай. Масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы УІ–пачатку УІІ стст. Частка балцкага насельніцтва адыйшла на поўнач, астатнія змяшаліся са славянамі. Гэты працэс працягваўся некалькі стагоддзяў. Спрыяла яму амаль аднолькавы узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця і блізасць рэлігійных вераванняў. У УІ–Х стст. на тэрыторыі Падзвіння, Падняпроўя, Папрыпяцця і Панямоння адбываўся процэс славянізацыі балтаў. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, у якіх пераважалі славянскія рысы і якія займалі сваеасаблівае месца сярод іншых усходнеславянскіх этнасаў. Тры пранароднасці – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягваліся у працэс беларускага народа.(Г.Штыхаў // Беларуская мінуўшчына.– 1993.–№ 2.– с. 7)Этнонім “славяне” выводзяць ад “слова” (г.зн. славяне–тыя, хто разумее словы, у адрозненне ад “нямых”-немцаў). Паводле меркаванняў многіх археолагаў, старажытныя славяне, таксама як і германцы і балты, былі нашчадкамі жывёлагадоўча-земляробскіх плямён шнураваннай керамікі культуры, якія на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н.э. рассяліліся з Паўночнага Прычэрнамор’я і Прыкарпацця па Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе. Некаторыя археолагі лічаць праславянамі носьбітаў чарналескай культуры ў падняпроўі, невраў і скіфаў-земляробаў. Існуе меркаванне пра сувязь са славянамі мілаградскай і зарубінецкай культуры, яе прыемніцы кіеўскай культуры. Апошнюю звязваюць з продкамі ўсходніх славян. Пра местазнаходжанне славянскай прарадзімы існуюць розныя погляды. Па адной з версій яна знаходзілася паміж Эльбай і Одэрам на захадзе, у басейне Віслы, у Верхнім Паднястроўі і да сярэдняга Падняпроўя на Усходзе. Паўночнымі суседзямі славян былі германцы і балты, якія разам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямён, усходнімі суседзямі былі заходне-іранскія плямёны: скіфы, сарматы, паўднёвымі –фракійцы і ілірыйцы, заходнімі–кельты. У канцы 5 ст. славяне падзяліліся на 2 групы: антаў і склавінаў. Славяне пачалі распадацца на асобныя пляменныя групоўкі. Ужо з 6 ст. вядомы дулебы (у больш позні час назва паляне), севяране, драўляне, углічы, ціверцы, харваты, дрыгавічы, крывічы, радзімічы, вяцічы і і нш. У выніку рассялення славян на вялізных прасторах, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва, этнічная і моўная супольнасць славян пачала разбурацца, што прывяло да ўтварэння трох славянскіх груповак–заходняй, паўднёвай і ўсходняй. З распадам родавага ладу і ўзнікненнем старажытнейшых славянскіх дзяржаў (1-е балгарскае царства, дзяржава Сама, Вялікамараўская дзяржава, Кіеўская Русь і інш.) у канцы першага тысячагоддзя пачалі фарміравацца сярэдневяковыя народнасці: палякі, чэхі, крыху пазней славакі (зах.славяне), славенцы, сербы, харваты і балгары (паўд. славяне). Ва ўсходніх славян ішоў працэс фарміравання старажытна-рускай народнасці. Па меркаванню М.Піліпенкі перадумовы ўтварэння беларускага народа склаліся яшчэ да сярэдзіны ХІІ ст. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала дзве культурна-лінгвістычныя зоны. Адна ахоплівала Папрыпяцце, другая – Падзвінне і сумежнае з ёй Верхняе Паднепроўе. Мяжой гэтых зон была рэка Нёман.

Папрыпяцце атрымала назву Палессе, а яго ўсходнеславянскія жыхары – палешукоў (назва “палешукі” змяніла тут назвы “драўляне”, “дрыгавічы”), а Падзвінне і Верхняе Падняпроўя сталі называць “Белай Руссю”. Ад гэтай назвы паходзіць найменне жыхароў гэтага краю – беларусцы. Назва “беларусцы”, верагодна, замяніла тут назвы “крывічы”, “радзімічы”. Палешукі Папрыпяцця і старажытныя беларусцы Падзвіння і Верхняго Падняпроўя былі непасрэднымі продкамі беларускага народа. У Панямонні, у ХІІІ–ХІУ стст. узнікла новая дзяржава. Панямонскі край меў старажытную назву Літва, так коратка назвалі і новую дзяржаву, якая тут узнікла. Месцовае насельніцтва гэтага краю мела першапачатковую назву “ліцвіны”. Гэтая назва пашырылася на насельніцтва Падняпроўя і Папрыпяцця. У часы ВКЛ этнонімам “ліцвіны” беларусы адрозніваліся ад вялікарусаў і украінцаў. Тэрмін “русіны” ў ХУІІ–ХУІІІ стст. меў на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі пераважнае значэнне назвы ўсходнеславянскага мэтаэтнасу. У складзе Расійскай імперыі назва беларусы стала асновнай назвай беларускага народа, асноўнай формай яго этнічнай свядомасці.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 685 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...