Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Гарадзельская унія 1413 г (у замку Гарадле на р. Зах.Буг)



1-я грамата выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзелялі 47 феадалаў-каталікоў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае братства.

2-я грамата (да яе было прывешана 45 пячатак феадалаў ВКЛ) феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сябе князя без парады і згоды польскіх феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Ягайлы не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды вял. кн. Вітаўта і феадалаў Літвы.

У 3-ей грамаце, якая увайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей 1413 г. польскі кароль Ягайла і вял. кн. Вітаўт абяцалі назначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-каталікоў, якія прынялі польскія гербы і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках і тым самым павысіць іх грамадскае становішча да князёў Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў, даваць ільготы касцёлам, кляштарам і іншым каталіцкім установам.

У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія.Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава II Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Вітаўт спрабаваў вырашыць канфесійную праблему. У 1415 г. па яго волі ў ВКЛ быў абраны асобны праваслаўны мітрапаліт балгарын Грыгорый Цамблак. У 1418 г. ён ездзіў на Канстанцкі сабор і вёў перагаворы аб заключэнні уніі паміж усходняй і заходняй хрысціянскімі цэрквамі. Вітаўт ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 593 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...