Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Барацьба з татарамі



1443 г. Распалася Залатая Арда, утварыўся шэраг ханстваў, у т.л. Крымскае. У канцы ХУ–першай палове ХУІ ст. адным з важнейшых шляхоў узбагачэння феадалаў Крымскага ханства былі грабежнецкія паходы на землі суседніх дзяржаў, у тым ліку і ВКЛ. З прычыны дрэннай арганізацыі абароны паўднёвых ускраін ВКЛ шматтысячныя орды татарскай конніцы ўрываліся на яго тэрыторыю і праз Украіну дасягалі Беларусі. Татары спусташалі і палілі вёскі і гарады, забівалі мірных жыхароў, рабавалі іх маёмасць, выводзілі на продаж ў рабства палонных.

1497 крымскія татары спусташылі Мазыршчыну

1499–Тураўскую зямлю

1503–Нясвіж, Клецк,Навагрудак

1504–беларускія землі

Вясной 1506 на Беларусь уварвалася 20 тыс. татарская арда і спынілася каля Клецка. Адсюль татары рабавалі і палілі вёскі ў навакольях Ашмян, Ваўкавыска, Гродна, Крэва, Мінска, Навагрудка і Слуцка. Для адпору татарам 10-тыс. войска ВКЛ сабралася ў Лідзе. На чале з князем М.Глінскім яно 6 жніўня 1506 г. разграміла татар у бітве пад Клецкам і вызвалілі з палону 40 тыс. чалавек.

У 1508 г. татары двойчы ўрываліся на Беларусь, адзін раз былі разбіты каля Слуцка.

У 1510 г. 15-тыс. арда дайшла да Вільні.

У 1521 г. 5 тыс. татар дайшлі да Слуцка і Пінска, спалілі Мазыр і Тураў.

У 1526 (27) 20-тыс. войска татар зноў спустошыла наваколлі Турава, пінска і Слуцка. Але пад Слуцкам была разгромлена войскамі ВКЛ на чале з гетманам К.Астрожскім, з татарскай няволі было вызвалена каля 40 тыс. палонных.

У 1530 г. набег татар на Беларусь быў адбіты. У наступныя гады са значнымі пераменамі знешнепалітычнага курсу Крымскага ханства татары нападалі на ВКЛ рэдка і не дасягалі тэрыторыі Беларусі.

З 1474 па 1569 адбыліся 75 нападаў крымскіх татар на ВКЛ, у т.л. 12 – на Беларусь. (Па падліках М.Спірадонава –Энц. Гіст.Бел.–Т.6–ч.1.–с. 508) Татарскія напады былі адным з галоўных фактараў, што тармазілі працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Амаль штогод з сялян і мяшчан збіралі ардыншчыну– дзяржаўны падатак у ВКЛ у 15-16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. (“упамінкаў”, напр., у 1513 г. мір з татарскім князям Менгі.Гірэям быў дасягнуты за кошт выплаты яму 15 тыс. залатых). У гады збірання ардыншчыны з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзяржаўны падатак на патрэбы войска– сярэбшчына. У адрозненні ад грашовай сярэбшчыны ардыншчына пераважна сплачвалася пушнінай. Сяляне з гаспадарскіх (вялікакняскіх) Падняпроўскіх валасцей павінны былі рамантаваць і будаваць абарончыя збудаванні ў цэнтрах сваіх валасцей, а таксама на паўд. ускраіне ВКЛ, яны неслі дазорную службу на магчымых напрамках нападаў татар.






Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 619 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...