Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасці ва ўсходніх славян



Узнікненне інстытутаў дзяржавы звязваецца з распадам абшчыннага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы вытворцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-саслоўнай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г.д.

Працэс дзяржаваўтварэння ў значнай ступені залежаў ад развіцця таварна-грошаых і вытворчых адносін, геаграфічна-эканамічных умоў існавання таго ці іншага грамадства.

Працэс узнікнення славянскіх дзяржаў звязаны таксама з Вялікім перасяленнем народаў (ІУ–УІ стст.). калі пачалося дзялення славян на 3 буйныя галіны. Але славяне былі не першымі, хто пачаў у Еўропе будаўніцтва ўласных дзяржаў. Першымі былі франкі, якія ў ІІІ ст. утварылі племянныя аб’яднанні, а ў УІ ст. –феадальную дзяржаву. Першыя прадзяржаўныя славянскія ўтварэнні ўзніклі ў канцы УІ–пачатку УІІ ст. на Балканскім паўвостраве, у даліне Альпійскіх гор і Паўночных раёнах сучаснай Аўстрыі.

Менавіта на гэты час (УІ–УІІ стст.) прыпадае пранікненне славян на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Да гэтых часоў адносяцца і першыя летапісныя звесткі аб крывічах-палачанах: “Трымаць пачалі род свой і княжанне ў палях, а ў драўлянах свае, а дрыгавічы сваё, а славены сваё ў Ноўгарадзе, а другое на Палаце, што палачане. Ад іх жа крывічы, якія сядзяць у вярхоўях Волгі, у ў вярхоўях Дзвіны, і ў вярхоўях Дняпра, іх жа ёсць горад Смаленск бо да гэтуль сядзяць крывічы”.

З паловы ІХ ст. сярод усіх усходніх славян пачынаецца дзяржаўна-грамадская арганізацыя. Плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ідуць па тым жа гістарычнам шляху.

2. Полацкае княства

Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны Паўночнае і Балтыйскае моры з Чорным морам і Міжземнамор’ем, па якому у асноўным ішоў міжнародны гандаль.

У X ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнню сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства.

У Х-Х1 стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропыі сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель і валоданні волакамі. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева, што, аднак, не прывяло да поўнай страты самастойнасці Полацкага княства. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Характар адносінаў Полацка з Кіевам у 1Х-ХП стст. з'яўляецца спрэчным. У літаратуры вызначыліся два асноўныя падыходы да гэтай праблемы. Першы разглядаў Кіеўскую Русь як адзіную дзяржаўную структуру, пабудаваную на аснове сузаранітэту - васалітэту, часткай якой было Полацкае княства. Прыхільнікі другога падыходу бачаць у Кіеўскай Русі няўстойлівы кангламерат плямён і народаў, у якім непрацяглы час і ў нетрывалым саюзе давялося пабываць і Полацкаму княству. Перыяды яго саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі чаргаваліся з ваеннымі канфрантацыямі, ініцыятарамі якіх нярэдка выступалі полацкія князі.

У апошняй чвэрці X ст. тут, незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод, першы, чыё імя вядома па пісьмовым крыніцам. У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава,. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 г. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў замацаваць які збіраліся шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Яраполка. Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшац-ца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. Гісторыя сватання ноўгарадскага і кіеўскага князёў да Рагнеды адлюстроўвае барацьбу Ноўгарада і Кіева за ўплыў на Беларусі. Абражаны адказам, Уладзімір кінуў супраць Полацка шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Уладзіміру ўдалося на нейкі час сабраць пад сваей уладай вялікія абшары ўсходнееўрапейскіх славянскіх зямель, у т. л. болыиасць тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х-XI стст. паклаў князь Ізяслаў (Уладзіміравіч), высланы на радзіму разам са сваей маці Рагнедай пасля яе няўдалага замаху на жыццё Уладзіміра. Разам з Ізяславам узнаўляўся род полацкіх князёў. Ізяслаў спрыяў распаўсюджванню тут хрысціянства. Сын Ізяслава Брачыслаў вёў актыўную барацьбу за валоданне волакамі, у 1021 г. былі далучаны Віцебск і Усвяты.

Другая палова XI ст. звязана з імем буйнейшага ўсходнееўрапейскага палітычнага дзеяча князя Усяслава (1044-1101). Ужо ў сучаснікаў гэта асоба выклікала здзіўленне, здавалася загадкавай. Усе летапісныя паданні звязваюць яго жыццё і дзейнасць з нейкімі дзівосамі. Яшчэ пры жыцці князь стаў чалавекам-легендай, а пасля смерці - героем розных паданняў, гістарычных песень і былін.

3 пачатку 60-х гадоў XI ст. Усяслаў выходзіць на ўсходне-еўрапейскую арэну: падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі; падкрэсліў дзяржаўную асобнасць Полацка і засведчыў свету яго роўнасць з Кіевам і Ноўгарадам узвядзеннем Сафійскага сабора. Выкарыстаўшы спрыяльныя палітычныя абставіны: пачатак распаду старажытнай Русі, міжусобную барацьбу, якой былі адцягнуты сілы Кіева, - "поча Всеслав рать дер жать". У 1065 г. ён са сваей дружынай напаў на Пскоў, але ўзяць не змог. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. У знак падначалення Ноўгарада паздымалі званы з Сафійскага сабора і прывезлі ў Полацк – на свой Сафійскі сабор. Абураныя такімі паводзінамі Яраславічы - сыны Яраслава Мудрага падышлі да Менска. Адбылася бітва на Нямізе 1067 г. і упершыню згадваецца ў летапісах Менск. Яраславічы захапілі Менск, рушылі на Нямігу. Полацкая дружына выступіла насустрач ім. Палачане былі разбіты, але Яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з'явіўся, вераломна схапілі яго і адвезлі ў Кіеў, пасадзілі "ў поруб" - цямніцу, дзе ён прасядзеў 14 месяцаў. Аднак паўстаўшымі 15 верасня 1068 г. кіяўлянамі з вязняў Усяслаў быў раптоўна ўзведзены" ў вялікія князі. 7 месяцаў ён поўнаўладна кіраваў Кіеўскай дзяржавай. Усяслаў вярнуўся ў Полацк. Эпоха Усяслава была часам наибольшей магутнасці Полацкай зямлі. 3 яго смерцю княства падпала пад працэс феадальнай раздробленасці. У самастойныя ўдзелы вылучыліся Менск, Віцебск, Друцк, ізяслаўль і Лагожск, Лукомль. Полацк, У XII ст. даволі хутка расла палітычная роля Менска, які стаў сапернікам Полацка ў аб'яднанні зямель. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі. Веча існавала ў Полацку, у Менску, Друцку, Віцебску. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20-30-х гг. XII ст. узмацняецца. Князям даводзілася лічыцца з воляй уплывовых баяр і купцоў. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. Веча абмяжоўвала ўладу князя. Князь нёс перад гараджанамі ўсю адказнасць за поспехі і пралікі ў ваенных дзеяннях, ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам, мог заключыць мір. Веча трымала князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Істотнай асаблівасцю выбарнасці кіраўніка ў Полацкай зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваўся мясцовай дынастыяй Рагвалодавічаў - Усяславічаў. Полацкае веча не раз выганяла непажаданых князёў (1128,1132,1151,1159 гг.). Факт выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю сведчыць пра слабасць княжацкай улады ў Полацку. Веча ў Полацку вырашала і іншыя найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця: раскладка павіннасцей і падаткаў, міжнародныя справы.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1943 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...