Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Перадумовы ўтварэння ВКЛ і фарміраванне дзяржавы



1.Знешняя небяспека з поўдня – мангола-татары і з поўначы – крыжакі.

3 розных бакоў няўмольна насоўваліся крыжакі і мангола-татары. Крыжацкая крэпасць Рыга, заснаваная ў вусці Заходняй Дзвіны ў 1201г. стала плацдармам экспансіі на ўсходнеславянскія землі. У 1202г. з’явіўся ордэн Мечаносцаў. Услед за мечаносцамі ў Прыбалтыцы з'явіўся Тэўтонскі ордэн. Тэўтонаў запрасіў мазавецкі князь Конрад, каб з іх дапамогай перамагчы суседзяў - ваяўнічых прусаў. Крыжакі, заваявалі Прусію, мясцовае насельніцтва часткова загінула, часткова перасялілася на тэрыторыю сучаснай Беларусі. 3 Усходу прыйшла іншая бяда: у 1236-1240 гг. татара-мангольскія орды разрабавалі Паўночна-Усходнюю Русь, спалілі Кіеў, пагражалІ Беларусі. Малыя удзельныя княствы былі нездольныя стрымаць агрэсію, таму ўзнікла неабходнасць аб’яднання зямель для ўмацавання абароназдольнасці.

2. Развіцце таварна-грошавых адносін і складвання ўнутранага рынку перашкаджала натуральная гаспадарка ва ўмовах феадальнай раздробленасці.

3. Узвышэнне Наваградскага княства, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу (не зведала нападаў крыжакоў і мангола-татараў ў ХІІІ ст.)развіцце рамяства і гандлю.

Новая дзяржава ўтваралася ў Навагародку, куды ў сярэдзіне XIII ст. перамясціўся з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Беларусі, а першым Вялікмм князем літоўскім стаў Міндоўг. У 1246 г., магчыма, у момант узыходжання на трон у Навагародку Міндоўг прыняў праваслаўе, што было ўмовай яго абрання на пасаду князя навагародскага. У 1248 г. ён аб'яднаў землі верхняга Панямоння вакол Навагародка, што можна прыняць за пачатак ВКЛ. Галоўным праціўнікам дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынскія князі. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю навагародскую. Дзяржаву выратаваў дьшламатычны манеўр Міндоўга – дабіўся падтрымкі Лівонскага ордэна, прыняўшы заходні варыянт хрысціянства. Падзякай Папы Рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і каранацыя Міндоўга ў Навагародку ў 1253 г. каралём Літвы. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Пасля забойства ў 1263 г. Міндоўга старэйшы сын Міндоўга Войшалк заняў, прастол у Навагародак і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".

Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён пашырыў межы і ўплыў сваей дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча Х1-ХП стст. на Крывой (Лысай) гары. Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ.

Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ:

1. Дабравольна-дагаворны;

2. Шлюбна-дынастычны;

3. Ваенна-палітычны ўціск

Галоўным ворагам княства быў Тэўтонскі ордэн, асноўным тэатрам вайны з'яўлялася Панямонне. Для абароны княства ад уварванняў крыжакоў Гедымін узвёў крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве.

Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітычнай праграмай аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далека на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Альгерд атрымаў выдатную перамогу над мангола-татарамі, разграміў іх у 1362 г. на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, пры ток Паўднёвага Буга). Практычна ўся паўднёва-заходняя палова зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 3048 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...