Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі



Крызіс феадальна-прыгонніцкай гаспадарцы, які стаў відавочны ў сярэдзіне 19 ст., вымусіў царскі ўрад шукаць шляхі да рэфармавання вытворчых адносін ў сельскай гаспадарцы. Неабходнасць адмены прыгоннага права стала ўсведамляцца правячымі коламі пасля паражэння Расійскай імперыі ў Крымскай вайне 1853-1856 гг., якая паказала тэхнічную адсталасць Расіі ў параўнанні з індустрыялізаванымі заходнееўрапейскімі краінамі, пасля ўваходжання на трон імператара Аляксандра ІІ (1855-1881).

Шляхам адмены прыгоннага права царызм спадзяваўся стварыць умовы для тэхнічнай мадэрнізацыі гаспадаркі імперыі.

Першым рэгіёнам, у якім меркавалася прыцягнуць памешчыкаў да рэалізацыі ідэі аграрнай рэформы, сталі землі Беларусі і Літвы. Тлумачыцца гэта тым, што памешчыкі гэтага рэгіёну былі ў большай ступені падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, таму што іх гаспадаркі былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны праз еўрапейскі рынак. 19 лютага 1861 г. расійскі імператар Аляксандр ІІ падпісаў Маніфест аб адмене прыгоннага права і дапасаваныя да яго “ Агульнае палажэнне ”, “ мясцовыя палажэнні ” і дадатковыя правілы, якія ілюстравалі змест аграрнай рэформы.

Сутнасць праводзімай аграрнай рэформы палягала ў наступным:

1) Сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і грамадзянскія правы: яны маглі гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом і г.д.; памешчыкі не маглі больш прадаваць і караць сялян.

2) Памешчыкі прызнаваліся ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы. Частка гэтай зямлі адводзілася для надзялення сялян, але не ў асабістую ўласнасць, а ў пастаяннае карыстанне. На працягу дзевяці гадоў сяляне павінны былі выконваць за выдзеленыя ім надзелы павіннасці на карысць памешчыка (паншчына або аброк). На гэты перыяд яны лічыліся часоваабавязанымі і не маглі пакінуць сваё месца жыхарства без дазволу памешчыка.

3) Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, складанне якіх даручалася памешчыкам і спецыяльна ўведзеным для гэтага чыноўнікам – міравым пасярэднікам у двухгадовы тэрмін.

4) Памеры надзелаў, якія адводзіліся сялянам, вызначаліся ў залежнасці ад мясцовых умоў.

5) Сяляне атрымлівалі права выкупу ва ўласнасць вызначаных для іх надзелаў са згоды памешчыка. Пасля ажыццяўлення выкупу часоваабавязаныя адносіны сялян спыняліся. Выкупная сума была такога памеру, каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна.

6) Стваралася сістэма сялянскага самакіравання. Сяляне, якія пражывалі на пэўнай тэрыторыі і складалі сельскую абшчыну, на агульным сходзе выбіралі старасту, зборшчыка падаткаў і іншых службовых асоб.

Умовы правядзення аграрнай рэформы выклікалі незадаволенасць сялянства. У масавым парадку сяляне адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы, выконваць павіннасці. Уздым сялянскага руху ў 1861-1863 гг. супаў па часе з польскім нацыянальна-вызваленчым паўстаннем 1863-1864 гг. Дадзеная акалічнасць стварала для царскіх улад пагрозу масавага далучэння сялян да паўстання. У падобных умовах царызм у 1863-1864 гг. пайшоў на некаторыя саступкі сялянам:

- адмена часоваабавязанага становішча для сялян беларускіх губерняў у 1863-1864 гг. і перавод іх на абавязковы выкуп;

- змяншэнне сумы выкупных плацяжоў па розных губернях ад 20% да 75%;

- вяртанне сялянам часткі адрэзаных раней зямель; у выніку сярэднія памеры надзелаў былых памешчыцкіх сялян Беларусі аказаліся вышэйшымі, чым у цэлым па Расійскай імперыі.

Такім чынам, адмена прыгоннага права ліквідавала асабістую залежнасць сялян ад памешчыкаў і стварыла больш спрыяльныя, чым раней, умовы для развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін у селькай гаспадарцы і эканоміцы ў цэлым. Разам з тым асаблівасці правядзення рэформы, накіраваныя перш за ўсё на забеспячэнне інтарэсаў памешчыкаў і дзяржавы, абумовілі захаванне істотных феадальных перажыткаў, крыніцай якіх з’яўлялася сялянскае малазямелле, дапоўненае ўзмацненнем падатковага ціску з боку дзяржавы ў выглядзе выкупных плацяжоў.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___10____

1. Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ у другой палове XIII- XV стст. Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел. Форма дзяржаўнага ўладкавання.

ВКЛ з'яўляецца вынікам бел.-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі сам-нага існавання, павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Цэнтрам паліт.жыцця на бел.землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літ.землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву княства Літоўскага.

Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяр-жавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Звычайна ўжывалася скарочаная форма: «Вялікае княства Літоўскае» ці ўвогуле — «Літва». У ВКЛ тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Кня-ства ў першай палове XV ст.

3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая і Віцебская землі).

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У XIV—XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе — з Мас-коўскім і Разанскім княствамі, на захадзе — з Польшчай, на паўночным захадзе — з Крыжацкім ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні — з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней — Вільня.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___10____





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1349 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...