Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асноўныя канцэпцыі паходжання ВКЛ



Першая канцэпцыя звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы. Вынікам гэтага з’явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Гэта азначае, што ВКЛ утворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель.

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ бел. гісторыка М. Ермаловіча.

Аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. У працэссе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М. Ермаловія прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, “Новагародак паставіў яго (Міндоўга.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты – заваявання “літвы””.

Прадумовы ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне (II палова XIII - пачатак XV стагоддзя).

Ннекаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне ВКЛ як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін “Літоўская Русь”.

ВКЛ з’яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў – з крыжакамі і татара-манголамі – быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ, Рускае і Жамойцкае.

З сярэдзіны 12 ст. да сярэдзіны 14 ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі.

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. На працягу 14 ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У 14 – 15 стст. ВКЛ межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Навагародскай землямі, на ўсходзе – з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на захадзе – з Польшчай. Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней – Вільня.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 3713 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...