Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм)



На тэр-рыі РБ ў 9 – 13 стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы. Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам, ён прыносіў прысягу з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.

Рада князя уяўляла па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. У радзе князя вырашаліся і судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

Веча – агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. У пачатку 12 ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

У Тураве і ў Полацку актыўна дзейнічала веча. Гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з’яўляўся намеснікам князя. Аб існаванні пасаднікаў ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне 12 ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Гэта можа сведчыць аб грамадска-палітычным ладзе ў Тураўскім княстве. Галоўным абавязкам тысяцкага з’яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны – сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя. Гістарычнымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязана з дзяржавай. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1946 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...