Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (БНК, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада)



3 першых дзён Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павя-товага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэ-тай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт гра-мадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ўраду ў Петраградзе.

У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі ства-рацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве — Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі войскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе — улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

Усе гэтыя ўлады варожа адносіліся да беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыяналь-на-дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб'яднання сіл ужо 25—27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы і'езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чала-век, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратыч-ныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распра-цоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і іаявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, I таксама аб прадастаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расія

3 8 па 10 ліпеня 1917 г. у Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім за-мест БНК была абрана Цэнтральная рада беларускіх аряганізацый. Рада па сваіх поглядах была больш дэмакратыч| най, чым БНК. Яна паставіла перад Часовым урадам пьі-танні аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, I таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

На аснове рашэнняў вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада (ЦВБР). Для каардынацыі дзеянняў у кастрычніку 1917 г. Цэнтраль-ная рада беларускіх арганізацый была ператворана ў Вялікую беларускую раду, куды ўвайшлі і дзеячы ЦВБР. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой Вялікая беларуская рада, заключалася ў скліканні Усебеларускага з'езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___15____

1. Эвалюцыя формы дзяржавы ВКЛ у XIII- XVI стст.
У XIV—XVI стст. ВКЛ па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з радаю. Улада гаспадара не была абсал., яна была абмежавана радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, яго ўлада абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты. Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы. Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феада лізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. Соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па 2 дэпутаты (паслы) ад кожнага паве-та, якія выбіраліся на павятовых сойміках. У рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў. Важнае месца займаў маршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы (з XVIII ст. — вялікі), які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Падскарбіземскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скар-бам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары. Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выкон-валі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш. Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем-лях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытары-яльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асоб-ныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы. Натэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым па-мочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, га-раднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і Ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павято-вым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка. Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на Ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. У магістрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызна-чыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызна-чаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады. Билет 15 2. Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) і яго рашэнні. Рада Усебеларускага з’езда

Усебеларускі з'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — прадстаўнічы сход беларускага народа. Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года по 17 снежня. ў Мінску. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў. З 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 – дарадчага.

Па сацыяльнаму складу дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэдніх і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальнаму – галоўным чынам беларусаў.

Па свайму прадстаўніцтву і складу з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. У выніку з’езд выказаўся за ўтварэнне Беларускай рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юрыдычным статусам.

Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні беларускай дзяржаўнасці з’езд ускладаў на беларускі ўстаноўчы з’езд.

У ноч з 17 на 18 снежня ў зале пасяджэнняў з’езда з’явіліся ўзброеныя салдаты. Яны арыштавалі многіх дэлегатаў.

Усебеларускі з’езд праводзіўся з ведама У. І. Леніна і І. В. Сталіна.

З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ і т.зв. «абласнікамі», якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі.

Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.

Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі: «Першы Усебеларускі З'езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем». Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя.

Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___16____

1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - XVI стагоддзях. Вышэйшыя службовыя асобы: іх правы і абавязкі.

У 14 – 16 стст. ВКЛ па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі і г. д. але найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.

Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Яго ўлада абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Рада з’яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахаўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.

Сойм – вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да 15 ст. у 16 ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з’яўляліся прадстаўнікі шляхты – па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.

Важнае месца займаў маршалак земскі, які з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы, яго намеснікам быў маршалак дворны.

Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер. Ён зберагаў дзяржаўную пячатку.

Падскарбі земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скарбам. Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны неслі службу ў вялікага князя, выконвалі судовыя рашэнні.

Билет 16.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 2515 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...