Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Прававое становішча саслоўя мяшчан у ВКЛ у XIV – XVI стст



Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму ста-новішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі замож-ныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; ся-рэднія пласты (слаі) — дробныя гандляры і простыя ра-меснікі; гарадскія нізы — вучні майстроў, хатняя прыслу-га і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага ста-ну мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілея-ваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі гора-да і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста

або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных лю-дзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты пра-язных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала па-вышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі спра-вамі ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадско-га магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак зна-ходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашо-вых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі натураль-ныя павіннасці (баршчына, рамонт насыпаў, ачыстка пру-доў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.

Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на ка-рысць уладальнікаў.

Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы гра-шовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1705 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...