Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі



З усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, прынятыя 20 лістапада 1864 г., уводзілі бессаслоўныя прынцыпы. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне, вінаваты падсудны ці не. Для юрыдычнай дапамогі падсудным быў створаны інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой – павятовы з’езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды і судовыя палаты. Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя – Сенат. Судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян, духоўны суд па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

У Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Паколькі ў Беларусі адсутнічалі земствы, то міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а прызначаліся міністрам юстыцыі па рекамендацыі мясцовай адміністрацыі. Акруговыя суды, судовыя палаты з’явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 – 1864 гг. – самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___11____

1. Агульная характарыстыка грамадскага ладу Вялікага Княства Літоўскага (XIV - XVI стагоддзі).

У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. Иснавалі 2 галоўныя класы: феадалаў — землеўладальнікаў і феадальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і вёсках пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых родаў) і паны. Адрозніваюць паноў радных (паноў рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.

У Беларусі прадстаўнікі класа феада-лаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.У саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у саслоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам — мужчынам ад патомных шляхціцаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі ці трэці раз замуж не за шляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бітвы. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаным у судзе шляхціцам (адопцыя).

Пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульна-земскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гг.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўлас-насці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабістай недатыкаль-насці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад па-даткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым ру-шэнні), і інш.

да канца XVI ст. слянства ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам ВКЛ, які не толькі сведчыў аб наяўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае права, з'яўляецца прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў завершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства — Статуце 1588 г.

Сяляне ВКЛ падзяляліся на 3 сацыяльныя групы:

1. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вяліка-княжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.

2. Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і за-лежалі ад асобных феадалаў.

3. Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з'яўлялася заканадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Збліжэнне сацыяльна-эканамічных статусаў нявольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запры-гоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас — эксплуатуемае і пры-гоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўлас-насці феадала на прыгонных сялян.

Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___11____

2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.)

на тэрыторыі Беларусі

Земская рэформа, аб’яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. У Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 – 1864 гг. Уводзіць выбарныя ўстановы ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.

Гарадская рэформа. Са спазненнем на 5 гадоў у Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу мелі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія плацілі гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі. У першую ўваходзілі найбольш буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую – сярэднія падаткаплацельшчыкі, што таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю – дробныя падаткаплацельшчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы.

Гарадская дума не падначальвалася непасрэдна мясцовай адміністрацыі, але нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах. Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных – губернатарам. Феадальныя перажыткі не давалі магчымасці выкарыстаць гарадскую рэформу ў поўнай меры.

12/1. Класс феадалаў і шляхецкі стан (саслоўе) Беларусі XIV - XVI стагоддзях. Іх прававое становішча.

У ВКЛ, у склад якога да сярэдзіны 14 ст. увайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Існавала два галоўных класы: феадалаў – землеўладальнікаў і феадальна-залежных сялян.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эканамічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі і паны. Дакументы адрозніваюць паноў радных і паноў харугоўных. Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян. Яны знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў. У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.

У саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам – мужчынам ад патомных шляхціцаў, а таксама дочкам. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бітвы. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаным у судзе шляхціцам.

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненнем злачынства.

Пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану паклалі агульназемскія прывілеі 1387, 1413, 1432, 1447 гг.

Усе прадстаўнікі шляхты мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца 16 ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена.

Билет 12

2. Распрацоўка канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці ў праграмах нацыянальных палітычных арганізацый (1915-1916 гг.). “Віленска-Ковенскі камітэт”, “Беларускі Народны Камітэт”, “Сувязь непадзельнасці і незалежнасці Беларусі”

4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады.

У Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту,а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандавання.

На тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўстанавілася троеўладдзе – улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

Таму з мэтай аб’яднання сіл ужо 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек. З’езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадастаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___13____

1. Характарыстыка прававога становішча феадальна-залежных сялян на тэрыторыі Беларусі ў XIV - XVI стагоддзях.

у разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыяльныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму становішчу і ступені феадальнай залежнасці.

1. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.

2. Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў.

3. Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

Да канца 16 ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных.

На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай прычынай няволі з’яўляўся палон. Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны 16 ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада.

Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты праязных пошлін на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых павіннасцей.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натуральных павіннасцей.

Горад служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

Билет 13





Дата публикования: 2015-11-01; Прочитано: 1855 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.01 с)...