Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рэспублікансція і рэгіянальныя праграмы ў бібліятэчнай справе РБ



Рэспубліканскія мэтавыя праграмы

l Асноўнай формай праграмнага кіравання з’яўляюцца рэспубліканскія праграмы, накіраваныя на вырашэнне самых актуальных праблем сучаснасці. У Беларусі рэалізуюцца рэспубліканскія праграмы па прыярытэтным кірункам развіцця бібліятэк: “Культура Беларусі” зацверджана пастановай Савета Міністраў РБ 26 снежня 2010г. № 1905.

l О Стратегии развития информационного общества в Республике Беларусь на период до 2015 года и плане первоочередных мер по реализации Стратегии развития информационного общества в Республике Беларусь на 2010 год.

l “Памяць Беларусі” у межах міжнароднай праграмы “Памяць свету”.

l Галіновыя праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006 – 2010гг.”, Праграма інфарматызацыі галіны культуры на перыяд да 2010г.

l “Праграма развіцця нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на 2011 – 2015гг. і на перспектыву”. – Нацыянальная бібліятэка пры ўдзеле Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.

Мэта Дзяржаўнай праграмы

“Культура Беларусі”:

l павышэнне сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання сферы культуры.

Задачы Дзяржаўнай праграмы:

l захаванне і развіццё матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны;

l забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і агульнадаступнасці музейных прадметаў;

l забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў для розных груп насельніцтва;

l развіццё прафесійнага мастацтва;

l падтрымка айчынных вытворцаў прадукцыі кіна- і відэамастацтва і развіццё кінематаграфіі;

l падтрымка і развіццё народнай творчасці;

l развіццё сістэмы эстэтычнага выхавання, прафесійнай мастацкай адукацыі, падтрымка таленавітай моладзі;

l удасканаленне навуковага забеспячэння сферы культуры;

l умацаванне іміджу нацыянальнай культуры ў краіне і за мяжой;

l удасканальванне нарматыўнай прававой базы і эканамічнае стымулявання развіцця сферы культуры.

Шматаспектная праектная дзейнасць, якая здзяйсняецца на розных кіраўнічых узроўнях садзейнічае:

l на рэспубліканскім узроўні – забеспячэнню развіцця бібліятэк адпаведна з агульнанацыянальнымі патрабаваннямі; стварэнню ўмоў для спонсарства, мецэнацтва;

l на абласным узроўні – эфектыўнаму выкарыстанню культурнай спадчыны; узмацненню яе значнасці у сучасным культурным жыцці, прыцягненне карыстальнікаў да гісторыі і традыцый;

l на гарадскім, раённым узроўні – стабільнаму развіццю бібліятэк; фарміраванню іміджу, арганізацыі дасуга, пашырэнню магчымасцей стасункаў;





Дата публикования: 2015-04-09; Прочитано: 509 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...