Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кіраванне праектамі ў бібліятэчнай справе



Фактары, якія вызначаюць значнасць праектнай дзейнасці

l Перабудовы ў самых розных галінах бібліятэчнай дзейнасці патрабуюць адэкватнага механізму кіравання рэформамі;

l Распрацаванасць метадалогіі кіравання праектамі ў сусветным менеджменте.

l Бібліятэка ўступіла ў стадыю ўскладнення як інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання, так і функцыянальнай накіраванасці бібліятэчнай дзейнасці, якая становіцца шматаспектнай, дынамічнай, разнастайнай;

Кіраванне праектамі – кіраванне працэсамі змянення існуючых сістэм, накіраваных на дасягненне мэты праекта, пры ўліку запланаваных рэсурсаў і часавых затрат.

Праграма – гэта дакумент, які ўяўляе сабой цыкл мерапрыемстваў па прыярытэтным накірункам развіцця бібліятэк, або група праектаў, скаардынаваных па рэсурсам, часу, выканаўцам і мае вызначаны статут.

Праект – гэта спалучэнне паслядоўных дзеянняў, якія дазваляюць дасягнуць вынікаў ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў і жорсткіх тэрмінаў.

Канцэпцыя – гэта сістэма ідэй і ўяўленняў аб перспектывах развіцця бібліятэчнай сферы, тэндэнцыях, месцы і ролі бібліятэкі ў структуры сацыяльных інстытутаў канкрэтнага рэгіёну, метадах і сродках пасяджэннях іх дзейнасці.

Асаблівасці праектнай дзейнасці

l Улік патрэбнасцей насельніцтва пры распрацоўцы і рэалізацыі сацыяльна-культурных праграм і праектаў.

l Арыентацыя на сацыяльна-значныя мэты, звязаныя з забеспячэннем вольнага доступу да інфармацыі.

l Міжгаліновае ўзаемадзеянне спецыялістаў пры распрацоўцы праектных рашэнняў.

l Праблемна-сітуацыйны падыход, які забяспечвае аператыўную рэакцыю на актуальныя праблемы як інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання, так і рэгіёна ўвогуле.

l Выкарыстанне ўзаемазвязаных метадаў высвятлення актуальных і перспектыўных праблем развіцця бібліятэкі: сацыялагічных, культуралагічных, педагагічных, псіхалагічных.

l Абгрунтаванне механізма праектнага кіравання ў сістэме бібліятэчнага менеджменту.

l Бібліятэчнае праектаванне адлюстроўвае заканамернасці фарміравання сацыяльна-культурнага асяроддзя на розных узроўнях: рэспубліканскім, рэгіянальным, абласным.

Класы праектаў ў біліятэчнай сферы

l Па прыкмеце маштабнасці праекты падзяляюцца на мегапраекты, мульціпраекты, монапраекты.

l Мегапрает уяўляе сабой мэтаквую праграму развіцця культуры на розных узроўнях кіравання.

l Мульціпраекты – комплексныя праграмы, звязаныя з вызначэннем канцэпцый і накірункаў стратэгічнага развіцця бібліятэк.

l Монапраект – праект на ўзроўні адной бібліятэкі.

Шматаспектная праектная дзейнасць, якая здзяйсняецца на розных кіраўнічых узроўнях садзейнічае:

l на рэспубліканскім узроўні – забеспячэнню развіцця бібліятэк адпаведна з агульнанацыянальнымі патрабаваннямі; стварэнню ўмоў для спонсарства, мецэнацтва;

l на абласным узроўні – эфектыўнаму выкарыстанню культурнай спадчыны; узмацненню яе значнасці у сучасным культурным жыцці, прыцягненне карыстальнікаў да гісторыі і традыцый;

l на гарадскім, раённым узроўні – стабільнаму развіццю бібліятэк; фарміраванню іміджу, арганізацыі дасуга, пашырэнню магчымасцей стасункаў;

l на міжнародным узроўні – пашырэнню супрацоўніцтва і прыцягненню інвестыцый у бібліятэчную сферу.





Дата публикования: 2015-04-09; Прочитано: 573 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...