Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Канцэпцыя і этапы статэгічнага кіравання



Канцэпцыя стратэгiчнага кiравання

А.С. Віханскі вылучыў 5 этапаў стратэгічнага менеджменту:

  1. Аналіз асяроддзя.
  2. Вызначэнне місіі і мэтаў.
  3. Выбар стратэгіі.
  4. Выкананне стратэгіі.
  5. Ацэнка і кантроль выканання.

Аналіз асяроддзя. Часцей за ўсё лічыцца зыходным працесам стратэгічнага кіравання, таму что ён забяспечвае базу для вызначэння місіі і мэтаў арганізацыі і распрацоўкі стратэгіі паводзін, якія дазваляюць ёй рэалізаваць гэтую місію і мэты.

Вызначэнне місіі і мэтаў. Місія выконвае некалькі функцый:

Камунікатыўную (што ўяўляе сабой арганізацыя, які яе аўтарытэт і да чаго яна імкнецца)

Эталонную (аснова для выпрацоўкі стратэгіі развіцця арганізацыі)

Этычную (адлюстроўвае светапоглядныя пазіцыі кіраўніцтва арганізацыі).

Калі місія задае агульныя арыенціры развіцця, якія выказваюць сэнс існавання бібліятэкі, то яе канкрэтны канчатковы стан у той ці іншы перыяд фіксуецца ў выглядзе мэтаў, якія выступаюць зыходнымі пунктамі планавання. Мэты павінны валодаць наступнымі характарыстыкамі: канкрэтнасцю, вымернасцю, гнуткасцю, дасягальнасцю, арыентаваннем ў часе.

Акрамя пералічаных характарыстык мэтаў, вылучаюць таксама сем асноўных напрамкаў, якія задаюць іх рамкі:

- пазіцыянаванне ў знешнім асяроддзі

- інавацыі

- эфектыўнасць

- рэсурсы

- кіраўніцкія аспекты

- персанал

- сацыяльная адказнасць

Такім чынам вызначэнне місіі і мэтаў дазваляе:

1) фарміраваць і замацоўваць імідж бібліятэкі ў знешнім асяроддзі.

2) ствараць карпаратыўны дух у калектыве.

3) актывізаваць кіраванне, шляхам устанаўлення іерархіі выразных і дасягальных мэтаў, стандартаў дзейнасці і сістэмы матывацыі супрацоўнікаў.

Выбар стратэгіі. Стратэгія разглядаецца як доўгатэрміновы, якасна пэўны накірунак развіцця арганізацыі, які тычыцца сферы, сродкаў і форм яе дзейнасці, сістэмы ўзаемаадносін ўнутры арганізацыі, а таксама яе пазіцыі ў навакольным асяроддзі. Выбар канкрэтнай стратэгіі лічыцца цэнтральным працэсам стратэгічнага кіравання.

Сёння вылучаюць наступныя найбольш распаўсюджаныя базісныя стратэгіі:

- Стратэгіі канцэнтраванага росту

- Стратэгіі інтэграванага росту

- Стратэгіі дыверсіфікавацыраванага росту

- Стратэгіі скарачэння

Вызначэнне місіі і мэтаў, апісанне абранай стратэгіі змяшчаецца ў стратэгічным плане бібліятэкі - дакуменце, які дае магчымасць дырэктару глядзець далей бягучых праблем, падрыхтаваць бібліятэку да дзейнасці ва ўмовах пастаянных зменаў з улікам рэгіянальнай і прафесійнай сітуацыі

Выкананне стратэгіі. Выкананне стратэгіі накіравана на рашэнне 3 задач:

1. Усталяванне прыярытэтнасці ў адміністрацыйнай дзейнасці (размеркаванне рэсурсаў, устанаўленне арганізацыйных адносін, стварэнне дапаможных сістэм і г.д.).

2. Усталяванне адпаведнасці паміж абранай стратэгіяй і ўнутрыарганізацыйнымі працэсамі па такіх параметрах, як структура арганізацыі, сістэма матывацыі і стымулявання, нормы і правілы паводзін, кваліфікацыя супрацоўнікаў і інш.

3. Выбар і прывядзенне ў адпаведнасці са стратэгіяй стылю і метадаў кіравання.

Асноўнымі кампанентамі рэалізацыі стратэгіі з`яўляюцца:

Тактыка - кароткатэрміновыя бягучыя планы, у якіх дэталізуюцца буйныя стратэгічныя мэты.

Палітыка - прадугледжвае стварэнне дадатковых арыенціраў для таго, каб пазбегнуць няправільнага выканання стратэгіі.

Працэдуры - распрацоўваюць у дадатак да палітыкі, вызначаючы набор дзеянняў, якія трэба прыняць у пэўнай сітуацыі.

Правілы - распрацоўваюцца тады, калі для рэалізацыі стратэгічных мэтаў патрабуецца высокая ступень падпарадкавання, каб гарантаваць выкананне канкрэтных дзеянняў канкрэтнымі спосабамі.

Ацэнка і кантроль выканання. Завяршальны этап стратэгічнага кіравання бібліятэкай. Асноўнымі задачамі любога кантролю з`яўляюцца:

устанаўленне крытэрыяў і стандартаў праверкі.

ацэнка стану кантраляванага аб`екта ў адпаведнасці са стандартамі.

высвятленне прычын адхіленняў.

ажыццяўленне карэкціроўкі.





Дата публикования: 2015-04-09; Прочитано: 450 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...