Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. У савецкай i часткова замежнай СЭГ у свой час узнiкла дыскусiя аб праблеме адзiнства геаграфіі, яе месцы ў сiстэме навук



У савецкай i часткова замежнай СЭГ у свой час узнiкла дыскусiя аб праблеме адзiнства геаграфіі, яе месцы ў сiстэме навук, самой сістэме геаграфічных навук і ўзаемаадносiнах звенняў гэтай сістэмы і iнш. У 1968 г. В. Гохман, Б. Гурэвiч і Ю. Саушкін абгрунтавалi неабходнасць афармлення новай галіны навуказнаўства, якая б вывучала гэтыя праблемы, i назвалі яе метагеаграфiяй. У задачы метагеаграфіі яны ўключылi раскрыццё недахопаў і супярэчнасцей геаграфii; знаходжанне шляхоў яе больш дасканалага развiцця; выяўленне перспектыўных напрамкаў гэтага развіцця; вызначэнне метадаў кiравання сiстэмай геаграфічных навук.

Акрамя новых iдэй, гіпотэз, тэорый, напрамкаў, існуе шэраг уяўленняў, якiя грунтуюцца на асаблiвасцях або супярэчнасцях навукі. Геаграфічны дэтэрмiнiзм – канцэпцыя, якая тлумачыць з’явы грамадскага жыцця асаблівасцямі прыроднага асяроддзя i геаграфiчным месцапалажэннем той ці іншай тэрыторыі. Прыхiльнiкi гэтай канцэпцыі лiчаць, што геаграфічнае асяроддзе і яго асобныя элементы вызначаюць развіццё грамадства. У ЗША сфарміравалася разнавіднасць геаграфiчнага дэтэрмiнізму – энвайронменталізм. З яго пазiцый развіццё і размяшчэнне гаспадаркi разглядаюцца як вынiк якасцей прыроды, а розніца ў міжнародным падзеле працы вызначаецца розніцай у прыродным асяроддзi. Адным з адгалінаванняў энвайронменталiзму з’яўляецца тэорыя "кліматычных оптымумаў" Э. Хантынгтона, у адпаведнасцi з якой у найбольшай ступенi "прыдатныя да прагрэсу" і "закліканы" кіраваць астатнім светам толькі народы тых краiн, што месцяцца ва ўмераным поясе.

На хвалi крытыкi геаграфiчнага дэтэрмінізму ў пачатку ХХ ст. з’явiўся новы напрамак у СЭГ – геаграфічны пасiбiлізм. Прыхільнікі гэтага напрамку лічаць геаграфiчнае асяроддзе фактарам, якi абмяжоўвае і змяняе дзейнасць людзей. Галоўная роля ў развіццi геаграфiчнага пасібілізму належыць французскай школе "геаграфіі чалавека". Адпаведна ўяўленням прыхільнікаў гэтага напрамку ў выніку выбару таго ці іншага шляху развіцця ствараюцца пэўныя напрамкі гаспадарчай дзейнасці людзей, адпаведныя культурныя краявіды, прычым геаграфiчная абстаноўка, у якой рабіўся выбар шляху развiцця, ёсць нешта спрадвек зададзенае і нязменнае. У СЭГ геаграфічны пасібiлізм развівалі І. Боўмэн і К. Заўэр (ЗША), О. Шлютэр (Германiя), часткова А. Ваейкаў (Расiя).





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 306 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...