Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. Сярод iншых прадстаўнiкоў эканамiчнага напрамку развіцця СЭГ вылучаюцца М



Сярод iншых прадстаўнiкоў эканамiчнага напрамку развіцця СЭГ вылучаюцца М. Агароў, П. Сямёнаў-Цян-Шанскi, Дз. Мендзя-лееў П. Крукаў i інш. Так, П. Крукаў (загадкавая асоба ў гiсторыі геаграфіі) распрацаваў асноўныя канструктыўныя палажэнні аб размяшчэнні прамысловасці, раянаванні "прамысловых мясцовасцей", ідэю аб навукова абгрунтаванай тэорыі аховы прыроды. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі на падставе вялікага статыстычнага матэрыялу разглядаў пытанні геаграфіі сельскай гаспадаркі, займаўся тэорыяй эканамiчнага раянавання. Дз. Мендзялееў пэўны час распрацоўваў пытан-ні гаспадарчай ацэнкі прыродных рэсурсаў i геаграфічнага становішча розных частак Расіі. Ён зрабiў арыгінальную схему эканамiчных раёнаў, якая зыходзіла з інтарэсаў умацавання прамысловасці і хуткай індуст-рыялізацыі краiны ў будучым. Яму належыць вялікi ўклад у развiццё цэнтраграфічнага метаду.

У XIX ст. СЭГ зрабіла вялікі крок наперад у сваiм развiцці. У гэтым праявілася роля дыферэнцыяцыі навукі. У дадатак да нацыянальных школ з’явіліся новыя навуковыя напрамкі СЭГ, якія распрацоўваліся ў самых розных краінах. Упершыню ўпэўнена заявілі аб сабе навукоўцы-географы маладой краіны – ЗША. З’явiліся перадумовы фарміравання адкрыта рэакцыйных тэорый. У той жа час сталі актуальнымі навуковыя напрамкі прыродакарыстання і эканамічны, якiя істотна паўплывалi на геаграфію XX ст.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 362 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...