Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пра мора



Надакучыць калісьці неба,

Нават лес і нават горы.

Нават сонца, водар глебы

Надакучаць. Але не мора!

Нездарма паэты пісалі,

Свае думкі дарылі як лекі!

Вершы іх – сцюдзёныя рэкі,

Іх паэмы – саленыя хвалі.

Сярод іх душа на прасторы.

Голас мора нібы чалавечы…

Я чакаю з тою сустрэчы,

Што палюбіць і вершы, і мора.

* * *

Горад. Лета.

Хвалі пяюць.

Людзі блукаюць,

Рэчы нясуць:

Хтосьці – сонца

І надзею;

Хтосьці – мару

І ідэю;

Хтосьці – зорку

І сіняе мора;

Хтосьці – сэрца

І чорнае гора…

Настаўніцы

Калідоры школы халоднай,

Пазнаю вас: вокны, сталы…

Размаўляю зараз свабодна

З вамі я: інакш, чым малы.

Зноў ласкае шчокі сонца,

У калідоры чыйсьці смех…

Застанусь для вас я хлопцам,

Што жуе халодны снег.

У бары

У бары сядзяць

І шукаюць ратунку,

Ім напляваць

На вершы і думку!

П’юць у бары

І танцуюць,

Б’юць кілішкі

І жартуюць.

Слова дайце

Мне, паэту!

Мала дайце:

Дайце свету!

Колькі стагоддзяў

Нам засталося?

П’янстваваць годзе,

Колькі спілося!

… Аднак у бары

Пад вузкім акенцам

Ня слухаюць думкі

Самотнага сэрцу…

* * *

Чакаю я з нябёс

Ні сонца, ні дажджу –

Каменняў, граду, навальніцы…

Сярод сучаснікаў блукаю я,

Сярод багатых магазінаў…

Сусвет наш як Іскарыёт Іўда:

Пакуль не здрадзіў ён, але

Срэбранікі ўзяў…

Жыццё-кляча

Паэма. Неабходна паэма.

Бываюць вельмі шырокімі тэмы.

Цяжка зарыфмаваць “калена”

З шэрым дажджом.

Жыццё – гэта пена.

Жыццё – гэта цяжкасць.

Цяжкасці

Нараджаюць паэмы.

… Жыццё быццам кляча.

Пасля ўдачы

Нярэдка плачуць.

А праблемы

Ствараюць паэмы,

Марскія тэмы.

Паэзія

Сцябае

Жыццё-клячу.

Пра кнігу

Калі Зло перамагае,

Патрэбна кніга:

Яна адчыняе

Вочы ў свет.

Кніга патрэбна,

А з ёю – паэт!

Кніга – жыццё.

Жыццё мучыць.

Да магілы

Мучыць-вучыць.

Жыццё – заўжды

І кніга – таксама…

Рэвалюцыя

Ніколі

Не праходзіць

Міма

Кніг.

Ня веру!

Паэтаў адлоўлівалі і забівалі.

Крылі святло. І насаджалі

Цемру. Упарта ўсхвалялі

Лёд. Пасля прымчала лета,

Сталі ўсхваляць паэтаў.

Пасля – спакой,

Каханне, Вера…

Ня веру!

У спакой

Ня веру…

Зноў

Зноў па гораду

Ходзяць салдаты.

Зноў пяюць

Ваенныя песні.

Зноў іграюць

Бадзёрыя маршы.

Зноў гуляюць дзяўчынкі. Зноў

Мараць хлопчыкі. Зноў

Бялее ложак. Зноў

Нараджаюцца дзеці. Зноў

Сусвет апранае

Абарончы плашч.

Зноў усё гэта азначае:

Дзесьці

Палае

Вайна.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 361 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...