Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рыцар духу



Я здаўна ня ведаю павагі,

Пад забралам я схаваў душу;

Верны і ўдзячны за ўвагу,

Скрытнасцю я бачнаю грашу.

Я прыйшоў з далёкае мясціны;

Што для люду панцыр мой гарачы?

А кашуля белая пад ім,

І таксама крыж пад ім ня ўбачыш.

Аддаю я грошы бедакам,

І ад коп’яў прыхаваю раны,

Я малюся Богу – не багам,

Лепей звон малітв за песен зманных.

Я здаўна пакінуў сум размовы,

У роце толькі што палын,

Нада мной агромністае мора,

Прад вачыма прыдарожны тын.

Маладзік паказвае нам рог,

Я, паэт, блукаю па прасторы,

І гараць каменнем ля дарог

Майго смутку срэбраныя зоры.

У мяне ляцелі дзіды, стрэлы,

І з мяне смяяліся ўсе дамы.

Позірк маці Божай робіць смелым –

Лепей за прыгожых кветак самых.

Музыка маўчання

Сонца людзям млосным летам

Дорыць свежы пацалунак.

Галава баліць паэта:

Ветра хоча ў падарунак.

Мая музыка – маўчанне.

Дзень гарачы, шумны, злы…

Я чакаю пакарання! –

Пакарання ўсёй зямлі.

За цябе прыму пакуты,

Абыякавы сусвет!

Бачу: стомлены, разбуты,

Голы мой ляжыць шкілет.

Свет сапраўдны, свет падводны

Будзе час апавядаць!

Нельга ў хвалі мне народнай

Сваю душу растаптаць!

Я – старонка старадауняй

Кнігі, васілёк сухі…

Зоркі мудрага маўчання

Азараць

Мае

Шляхі.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 278 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...