Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Спецыяльная лексіка беларускай мовы



Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з'яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.

Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб'яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжывальным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя назвы, і прафесіяналізмы з'яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій або паняццяў са сфе­ры навукі, тэхнікі, вытворчасці і г.д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, узаконенае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» - «неафіцыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а таксама сферай функцыянавання: для тэрмінаў - гэта пісьмовае маўленне, для прафесіяналізмаў - вуснае маўленне прадстаўнікоў роз­ных прафесій.

Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняццяў. Наменклатурны знак называе канкрэтныя прадметы, дакладней клас аднародных прадметаў, а тэрмін - тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце пра клас прадметаў.

Наменклатура - гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб'ектам навукі і тэхнікі (лазер "Дыполь", Стрымер- 499, супер-камп'ютэр "Скіф").

Прафесіяналізмы - гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі - назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра - у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны (лац. terminus - мяжа) - словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус - у матэматыцы, марфема, прыслоўе - у мовазнаўстве і г.д.).





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1623 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2025 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...