Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Утварэнне арганізацый РСДРП у Беларусі



На II з'ездзе РСДРП значную большасць галасоў атрымалі прыхільнікі газеты "Искра", якая з 1900 г. выдавалася за мяжой групай расійскіх сацыял-дэмакратаў (Г. Пляханаў, П. Аксельрод, У. Лешн, Л. Мартаў іінш.).

Прынятая з'ездам праграма,распрацаваная рэдакцыяй "Искры", прадугледжвала

- звяржэнне самадзяржаўя.

- ўсталяванне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі.

- з правам нацый на самавызначэнне.

Канчатковай мэтай партый абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму на аснове тэорыі Маркса. Рэвалюцыю, якая набліжалася ў Расіі, РСДРП характарызавала як буржуазна-дэмакра-тычную.

Па аграрным пытанні іскраўцы патрабавалі толькі вяртання сялянам "адрэзкаў", якія па рэформе 1861 г. адышлі да памешчыкаў.

Пры прыняцці статута іскраўцы раскалоліся на бальшавікоў і меншавікоў.

Бальшавікі на чале з Летным выступалі за стварэнне строга за-канспіраванай і цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых структур цэнтру, за пабудову партый "зверху ўніз". Меншавікі,якіх узначаліў Мартаў і да якіх неўзабаве пасля з'езда далучыўся Пляханаў, не прынялі арганізацыйныя прынцыпы, прапанаваныя Леніным, звязваючы з імі магчымасць устанаўлення ў партый дыктатуры цэнтра і культу правадыра.

Пасля з'езда паміж бальшавікамі і меншавікамі разгарэлася яшчэ больш вострая барацьба за ўладу ў партый.

У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прьхільнікі "Искры" з дапамогай ЦК разгарнулі дзейнасць па ства-рэнні ў Беларусі мясцовых арганізацый гэтай партыі.

Нягледзячы на моцнае супраціўленне Бунда, у канцы 1903 г. і у 1904 г. групы РСДРП з'явіліся ў Мін-ску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Магілёве, Мозыры, Полацку ііншых гарадах і мястэчках краю.

Узначалілі іх Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП, створаныя ЦК партыі адпаведна ў студзені і сакавіку 1904 г.

Барацьба паміж бальішавікамі і меншавікамі ў гэтых арганізацыях фактычна не праяўлялася, паколькі ім у адзначаны час давялося весці барацьбу за выжыванне з непараўнальна больш магутнымі мяс-цовымі арганізацыямі Бунда.

+

Арганізацыі ПСР (эсэраў).

Агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў утварылася ў першай палове 1902 г. шляхам аб'яднання шэрагу рэгіянальных леванародніцкіх арганізацый і груп.

Да яе далучыліся і рэшткі разгромленай рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, цэнтр якой у канцы 90-х гг. у XIX ст. знаходзіўся ў Мінску. Ідэалогія і тактыка партый выпрацоўвалася ў газеце "Революционная Россия" і часопісе "Вест­ник русской революции". ПСР выступала за знішчэнне самадзяржаўя і па-мешчыцкага землеуладання, устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакра­тычнай рэспублікі, атрыманне права яе народам на самавызначэнне свайго лесу, пабудову сацыялістычнага ладу на аснове сацыялізацыі зямлі з ўраўняльным землекарыстаннем і распаўсюджання кааперацый. Партыя не аддзяляла клас наёмных рабочых (пралетарыяў) ад працоунага сялянства, аб'ядноўвала іх адным паняццем "рабочы народ". Выключна важнае значэнне ў барацьбе з царызмам эсэры надавалі індывідуальнаму палітычнаму тэрору, якім займалася спецыяльная баявая арганізацыя.

У другой палове 1903 г. і ў пачатку 1904 г. групы і камітэты ПСР аформіліся ў Віцебску, Беластоку, Гомелі, Мінску, Вільні, Дзвінску, Смаленску і Бранску.

У красавіку 1904 г. на з'ездзе іх прадстаўнікоў была створана Паўночна-Заходняя абласная арган-ізацыя.

Неабходнасць аб'яднання тлумачылася спецыфікай заходняга рэгіёна, шматнацыянальным складам яго насельніцтва. Абласны камітэт узначалілі Я. Ратнер, М. Бшэнка, А. Касцюшка-Валажэвіч. Пазней у яго склад увайшлі М.Сакалоў і А. Бонч-Асма-лойсі1. Свае праграмныя пазіцыі камітэт асвятліў у адозве "Да ўсіх", надрукаванай у ліпені 1904 г. ва ўласнай друкарні. Ён зыходзіў з прызнання: а) "заваявання палітычных правоуі неабходнай і непазбежнай часовай мэтай барацьбы"; б) права нацый на самавызначэнне; в) прынцыповай і практычнай важнасці правядзення ідэі сацыялізму і працоўныя масы сялян і рабо­чых; г) здольнасці працоўнага сяляніна і індустрыяльнага рабочага рэвалюцыйным шляхам замяніць капіталістычны лад сацыялістычным2.

Адсутнасць у ПСР да канца 1905 г. афіцыйнай праграмы прыводзіла да рознагалоссяў і супярэ-чнасцей у трактоўцы прынцыповых пытанняў, звяза-ных з ацэнкай тагачаснага дзяржаўнага ладу, класавай сутнасці палітыкіі характару рэвалюцыі, якая наспявала.

У цэлым дзейнасць мясцовых арганізацый ПСР у заходніх губернях у 1903-1904 гг. абмяжоўвалася выданнем і распаўсюджаннем лістовак,

-іншай партыйнай літаратуры,

-правядзеннем сходаў сваіх прыхільнікаў, зборам сродкаў на патрэбы рэвалюцыйнай дзейнасці.

Прыкметнага ўплыву сярод рабочых і сялян яны не дамагліся.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 755 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...