Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 13. "Паліцэйскі сацыялізм" (зубатаўшчына).Уздым рабочага руху ў канцы XIX ст



"Паліцэйскі сацыялізм" (зубатаўшчына). Уздым рабочага руху ў канцы XIX ст. выклікаў трывогу ў Дэпартаменце паліцыі, тым больш што жорсткія рэпрэсіі не прыносілі поспеху.

Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў галоўную небяспеку для ўрада бачыў ў злу-чэні ра­бочага руху з рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыяй, ва ўзмацненні яе ўплыву на рабочых.

У пошуку эфектыўных сродкаў супрацьдзеяння ён узяў на ўзбраенне ідэю сацыял-дэмакратаў "эканамістаў" аб тым, што рабочыя Расіі павінны ісці па лініі "найменшага супраціўлення" і абмяжоўвацца эка-намічнай барацьбой.

Вясной 1898 г. Зубатаў сфармуляваў прапановы, якія зводзіліся да таго, каб сам урад з мэтай ізаляцыі рэвалюцыянераў узяў на сябе клопаты аб задавальненні "справядлівых", на яго погляд, эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых.

Зубатаў разлічваў, што ў такім выпадку рабочыя адмовяцца ад палітычнай барацьбы, стануць свядомымі манархістамі і не толькі не пойдуць за "пад-бухторшчыкамі”, але і будуць выдаваць іх паліцыёй.

Сярод групы арыштаваных у Мінску актывістаў Бунда Зубатаў знайшоў некалькі прыхільнікаў сваёй ідэі, якія згадзіліся прапагандаваць яе ся­род рабочых.

Найбольш актыўна за гэту справу ўзялася М.Вільбушэвіч.

3 лета 1900 г. яна дзейнічала ў Гродне, а з пачатку 1901 г. - у Мінску, дзе непас-рэдным куратарам зубатаўцаў стаў начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення палкоўнік Васільеў.

У маі 1901г. мінскія зубатаўцы ўмяшаліся ў агульнапрафесійную стачку слесараў і з дапамогай палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў майстэр-няў выканаць IX патрабаванне - увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень з дзвюма гадзінамі перапынку.

Гэта незвычайна лёгкая перамога1 зрабіла аша-ламляльнае ўражанне на рамесных рабочых Мінска, у тым ліку на цэхавыя саюзы, якія ўваходзілі ў мясцовую бундаўскую арганізацыю.

Контрагітацыя Мінскага камітэта Бунда не ўспрымалася.

Зубатаўцы на чале з Васільевым на нейкі час сталі галоўнымі арбітрамі ў канфліктах рабочых з IX гаспадарамі.

Фактычным прапаведнікам ідэі легалізацыі рабочага руху стаў адзін з уплывовых членаў бундаўскага камітэта А.Чамярыца.

У ліпені 1901 г. “гурток мірнай праграмы”, абапіраючыся на шэраг цэхавых саюзаў рабочых,

аб'явіў аб утварэнні Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі (ЯНРП).

Партыя дамагалася мірнага вырашэння канфліктаў паміж рабочымі і прадпрымальшчыкамі, а ў выпадках IX супраціўлення - аб'яўляла стачка пад апекай палітычнай паліцыі яна наладжвала ў Мінску агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцая вечары, чытанні, лекцыі, на якія восенню 1901 г. збіралася да 1,5 тыс. чалавек.

Такім чынам, ЯНРП практычна паралізавала ў гэты час дзейнасць мясцовай арганізацыі Бунда. 3 яе складу ў ЯНРП перайшлі 5 з 20 цэхавых саюзаў.

У 1902 г. арганізацыі ЯНРП аформіліся ў Вільні і Адэсе.

Аднак стрымаць пераход рабочых да палітычнай барацьбы ЯНРП не змагла.

Урад фактычна не прыняў рэкамендацый Зубатава, па заканадаўчай легалізацыі эканамічнага і культурна-асветніцкага рабочага руху.

Падтрымка ЯНРП з боку Дэпартамента паліцый не выйшла за межы асобнага эксперыменту.

Сутнасць палітыкі царызму па рабочым пытанні па-ра-нейшаму вызначалі рэпрэсіі.

У такіх умовах гэты эксперымент быў асуджа-ны на правал.

Пад кіраўніцтвам бундаўскіх арганізацый рабочы рух у Беларусі ў 1903 г. набыў ярка выражаны палітычны характар.

У сувязі з адпраўкай Зубатава ў адстаўку ЯНРП была пазбаўлена падтрымка Дэпарта­мента паліцыі і летам 1903 г. самараспусцілася.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 1294 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...