Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Метадычныя рэкамендацыі



па выкананню практычных заданняў на семінарскіх занятках

Семінар – гэта асаблівая форма групавых заняткаў па вучэбнай дысцыпліне, асноўнай характарыстыкай якой з’яўляецца абмеркаванне праблемных пытанняў курса пры самым актыўным удзеле студэнтаў. На семінары кожны студэнт павінен найбольш глыбока засяродзіцца на вывучэнні абмяркоўваемай праблемы, пазначыць галоўныя пытанні і знайсці на іх правільныя, навукова аргументаваныя і пацверджаныя гістарычнымі крыніцамі адказы.

Семінарскія заняткі прадстаўляюць студэнтам магчымасць праявіць свае веды па найбольш складаных тэмах вучэбнага курса.

Належная падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў – гэта шлях да паспя­ховага авалодання ведамі па спецкурсу “Гісторыя Полацка”. Менавіта падчас правядзення семінараў студэнты набываюць навыкі публічных выступленняў перад аўдыторыяй, вядзення дыскусіі, доказнасці сваіх пог­лядаў па шэрагу гістарычных праблем.

Падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў прадугледжвае не толькі паглыбленае вывучэнне навуковых артыкулаў, манаграфій і калектыўных прац, але і знаёмства пры дапамозе выкладчыка з першакрыніцамі – помнікамі археалогіі: рухомымі і нерухомымі артэфактамі, якія захаваліся да нашых дзён і ў якіх адлюстраваны ступень развіцця і культура грамадства на пэўным этапе яго існавання.

Падрыхтоўку да семінарскіх заняткаў неабходна пачынаць з работы над вучэбным і лекцыйным матэрыялам па дадзенай праблеме, пасля чаго перайсці да вывучэння навуковых артыкулаў, манаграфій і першакрыніц. Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў рэкамендуецца весці кароткі канспект па найбольш важных пытаннях тэмы, гэты план-канспект можна выкарыстоўваць падчас выступлення і дыскусіі ў аўдыторыі.

Важнай формай работы з’яўляецца анатаванне манаграфій. Гэтая форма індывідуальных заняткаў прадугледжвае самакантроль ступені засваення гістарычнай інфармацыі. Веды, уменні і навыкі, атрыманыя падчас занатавання навуковых манаграфій, будуць садзейнічаць напісанню курсавых і дыпломных работ па шэрагу актуальных праблем гісторыі Беларусі. Абавязковай формай кантроля падчас гэтай працы з’яўляецца прадстаўленне і абарона самастойна распрацаванага пашыранага плана-канспекта той ці іншай навуковай манаграфіі.


 






Дата публикования: 2015-01-14; Прочитано: 276 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...