Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Правілы афармлення курсавой работы



3.1. Агульныя патрабаванні. Курсавая работа друкуецца (пішацца) на адной старонцы ліста белай паперы фармата А4. Пры камп’ютарным наборы тэкст набіраецца праз множыцель 1,1; шрыфтам Times New Roman памер 14 pt без пераносаў. Параметры палей: левае – 30 мм, правае – 10 мм, верхняе – 15 мм, ніжняе – 20 мм. Мінімальны аб’ём курсавой работы –
25 старонак тэкста (без уліку дадаткаў і спісу выкарыстаных крыніц). Максімальны – 35 старонак.

Загалоўкі структурных частак курсавой работы “ЗМЕСТ”, “УВОДЗІНЫ”, “ГЛАВА”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ” і інш. друкуюць прапіснымі літарамі ў сярэдзіне радка. Гэтак жа друкуюць загалоўкі глаў. Слова “ГЛАВА” перад загалоўкам главы як у тэксце, так і ў змесце можа не выкарыстоўвацца.

Кожную структурную частку курсавой работы неабходна пачынаць з новага ліста.

3.2. Спасылкі. Пры напісанні курсавой работы аўтар абавязаны даваць спасылкі на крыніцы і матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў даследаванні. Спасылка афармляецца пасля цытаты ў квадратных дужках. Напрыклад: [25, c.17], дзе 25 – нумар крыніцы ў алфавітным спісе, а 17 – нумар цытаванай старонкі. На дадаткі спасылаюцца: (мал. 1), альбо (табліца 1).

3.3. Нумарацыя. Нумарацыя старонак даецца арабскімі лічбамі без знака №. Першай старонкай работы з’яўляецца тытульны ліст, які ўключаюць у агульную нумарацыю. На тытульным лісце нумар старонкі не ставіцца, на наступных лістах нумар прастаўляюць на верхнім полі ў правым куце без кропкі ў канцы.

3.4. Спіс выкарыстаных крыніц. Крыніцы неабходна размяшчаць у спісе ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў ці загалоўкаў (гл. узор 2).

3.5.Дадаткі. Дадаткі афармляюць як працяг курсавой работы на наступных яе старонках, размяшчаючы іх у парадку з’яўлення спасылак у тэксце. Кожны дадатак пачынаецца з новага ліста з указаннем у цэнтры старонкі слова “ДАДАТАК”. Калі ў рабоце больш за адзін дадатак, іх нумаруюць паслядоўна, напрыклад. ДАДАТАК 1, ДАДАТАК 2 і г. д. У ДАДАТКУ 1 змяшчаюцца табліцы, графікі, у ДАДАТКУ 2 – малюнкі, фотаздымкі і г. д.


УЗОР 1

ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Полацкі дзяржаўны універсітэт“

Кафедра гісторыі і сацыялогіі

Курсавая работа

на тэму:

“Гаспадарчыя заняткі і матэрыяльная культура насельніцтва Полацка ў ХІ – ХІІІ стст.”

Выканаў: студэнт гр.07 гіс

Іваноў І.І.

Навуковы прафесар, доктар

кіраўнік: гістарычных навук

Штыхаў Г.В.

Полацк 2009

 

УЗОР 2

ПРЫКЛАД АФАРМЛЕННЯ СПІСА КРЫНІЦ

Характарыстыка крыніцы Прыклад афармлення
Адзін ці болей аўтараў Тарасаў С.В. Полацк IX – XVII ст.: Гісторыя і тапагра­фія. – Мн.: Беларуская навука, 1998. – 183 с.
Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI – XVIII ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 183 с.
Дадаткі да шматтомнага выдання Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: Дадат. да 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” / Аўтар тэкста Л.І. Языковіч; Склад.: Г.Р. Шыкунова, Л.У. Языковіч; – Мн.: БелЭн, 2004. – 160 с.: іл., карт.
Складнікавая частка кнігі Штыхаў Г.В. Мураванае дойлідства // Археалогія Бела­русі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (ІХ – ХІІІ стст.) / Я.Г. Звяруга, Т.М. Каробушкіна, П.Ф. Лысенка, Г.В. Шты­хаў; навук. Рэд. П.Ф. Лысенка. – Мн.,: “Беларуская навука”, 2000. – С. 467 – 478.
Зборнік Дук Д.В. Новые данные о находках в Полоцке предме­тов вооружения XIV – XVII вв. // Археология и исто­рия Пскова и Псковской земли: Материалы 50 научно­го семинара. Сб. статей / Под ред. В.В. Седова – Псков, 2004. – С. 318 – 325.
Часопіс Duk D. The State, Actual Problems and Perspectives of Development of the Archaeology of Polotsk // The Marine Archaeology of the Baltic Sea Area (IV). – 2002. – P. 22 – 25.
Энцыклапедыя Г.В. Штыхаў, Ю.А. Якімовіч Полацкая архітэктурная школа // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В.В. Гетаў і інш. – Мн.: БелЭн, 1993. – С. 507.
Газета Дук Д. Полацк. Калыска беларускай дзяржаўнасці // Полацкі веснік. – 2003. – № 65 – 66. – С. 6.

 

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ


1. Археалагічнае вывучэнне Полацка ў 1920-х – 2000-х гг.

2. Археалагічнае вывучэнне архітэктурнай спадчыны старажытнага Полацка.

3. Даследаванне курганоў у Полацкай акрузе і праблема станаўлення сярэднявечнага Полацка.

4. Тэрытарыяльнае развіццё Полацка IX – XVIIІ стст.

5. Полацкія скарбы залатых і срэбраных рэчаў.

6. Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора.

7. Княжацкі храм на Верхнім замку.

8. Гісторыя даследавання і асаблівасці размяшчэння Храма-паха­вальні на стрэлцы Ніжняга замка і Царквы-на-рове.

9. Княжацкі церам ХІІ – XV стст.: гісторыя даследавання і архітэк­турныя асаблівасці помніка.

10. Гісторыя археалагічнага вывучэння Храма-пахавальні полацкіх епіскапаў ХІІ ст.

11. Гісторыя вывучэння і архітэктурныя асаблівасці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.

12. Археалагічныя раскопкі Вялікага сабора Бельчыцкага (княжацкага) манастыра.

13. Даследаванне Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў.

14. Храм-трыконх.

15. Дзейнасць дойліда Іаана.

16. Асаблівасці полацкай школы дойлідства.

17. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка ІХ – ХІІІ стст.

18. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XIV – XVIII стст.

19. Знакамітыя творы дэкаратыўнага мастацтва майстроў старажыт­нага Полацка.

20. Археалагічныя адкрыцці апошніх гадоў з раскопак у Полацку.

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ДА ТЭМ КУРСА





Дата публикования: 2015-01-14; Прочитано: 1249 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...