Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Семінарскія заняткі



Назва раздзелаў, тэм, лекцый і іх змест Коль­касць гадзін Д. Коль­касць гадзін З.
1. Гістарычныя помнікі Полацка 1. Падрыхтоўка археалагічнай карты Полацка з пазначэннем: старажытнага гарадзішча, паселішча, Верхняга і Ніжняга замка, полацкіх пасадаў (Вялікага, Запалоцкага, Астроўскага, Крыўцова, Слабадскога, Экіманскага), старажытнага русла Палаты. 2. Гісторыя археалагічнага даследавання гістарычных помнікаў Полацка. 3. Абарончыя збудаванні Полацка IX – XVIII стст.: - Старажытнага гарадзішча. - Верхняга замка. - Вялікага і Запалоцкага пасадаў. - Ніжняга замка: палітычныя мэты і гістарычныя рэаліі. - Барысаглебскага (княжацкага) манастыра. 4. Асаблівасці тапаграфічнага размяшчэння Бельчыцкага і Спаса-Ефрасіннеўскага манастыроў. 5. Асаблівасці размяшчэння Храма-на-рву і Царквы на стрэлцы Ніжняга замка. 6. Манастыр Іаана Прадцечы на Востраве: гіпотэзы і факты.    
2. Паходжанне і ранняя гісторыя Полацка 1. Праблема паходжання гарадоў Усходняй Еўропы па дадзеных пісьмовых і археалагічных крыніц. 2. Этнічная сітуацыя на тэрыторыі Беларускага Паддзвіння ў VIII – IX стст. 3. Полацк і раннегарадскія абшчынныя цэнтры (Віцебск, Лукомль) на тэрыторыі Беларускага Падзвіння: асноўныя вынікі археала­гічнага вывучэння. 4. Летапісная гісторыя Полацка (IX – XIII стст) і помнікі археалогіі.    
3. Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора 1. Гісторыя вывучэння помніка. 2. Этапы будаўніцтва Сафійскага сабора. 3. Архітэктурныя асаблівасці Полацкай Сафіі ХІ – ХVII стст. 4. Сабор Сафіі XVIII ст. – помнік Віленскага барока.    
4. Археалагічнае вывучэнне Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра 1. Гісторыя Спаскага манастыра. 2. Гісторыя археалагічнага вывучэння Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. 3. Асаблівасці архітэктуры Спаса-Праабражэнскай царквы. Метад дойліда Іаана. 4. Фрэскавы жывапіс Спаса-Праабражэнскай царквы. 5. Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў: гісторыя археалагічнага вывучэння. 6. Асаблівасці архітэктуры Храма-пахавальні полацкіх епіскапаў (царквы св. Георгія).    
5. Археалагічнае вывучэнне Барысаглебскага (княжацкага) манастыра 1. Гісторыя Барысаглебскага (княжацкага) манастыра. 2. Гісторыя археалагічнага вывучэння Барысаглебскага (княжац­кага) манастыра. 3. Архітэктурныя асаблівасці Пятніцкай царквы. 4. Архітэктурныя асаблівасці Барысаглебскай царквы. 5. Гісторыя вывучэння храма-трыконха. 6. Гісторыя археалагічнага вывучэння Вялікага сабора. Праблема кансервацыі і рэстаўрацыі старажытных помнікаў полацкага манументальнага дойлідства.    
6. Матэрыяльная культура старажытнага Полацка (ІХ – ХVIIІ cтст.). 1. Рамёствы старажытнага Полацка па археалагічных дадзеных. 2. Вытворчасць керамічных будаўнічых матэрыялаў (плінфа, пліткі для падлогі, дахоўка і інш.). 3. Утылітарна-дэкаратыўныя і дэкаратыўна-мастацкія творы по­лацкіх рамеснікаў. Асноўныя накірункі знешняга гандлю старажытнага Полацка.    
УСЯГО:    

Заўвагі: для студэнтаў завочнай формы навучання – тэмы 2, 3, 4, 5 вывучаюцца самастойна




Дата публикования: 2015-01-14; Прочитано: 300 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...