Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева



Стан сельскай гаспадаркі ў п.п. XIX ст. характарызаваўся існаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знаходзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі большая частка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну волоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён муж. і жан.). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Пашыралася такая галіна, як вінакурэнне — перапрацоўка бульбы на гарэлку. Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала льнаводства. 3 к. 30-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукраварных заводах перапрацоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сел. мясцовасці, што набліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гасп. было няшмат.

2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:

- панаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямельных сялян, заняпад памешчанскіх і сялянскіх гаспадарак.

- скарачэнне прыросту сялянскага насельніцтва

- пранікненне капіталістычных адносін у эканоміку.

Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай».

3. Развіццё прамысловасці ў п.п. XIX ст. у Беларусі звязана з пераходам ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці. Уласнасць памешчыкаў на зямлю абумовіла тое, што прадпрыемствы фабрычнага тыпу былі заснаваны менавіта імі. Так, першыя суконныя фабрыкі належалі памешчыку Пуслоўскаму і былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродз. губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай пераходу ад ручной да машыннай працы.

Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва. Тлумачыўся ён не столькі эканамічнымі фактарамі, колькі існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці і перасяленнем у гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. Важную ролю ў Беларусі адыгрывалі мястэчкі — населенныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Размяшчалася ў мястэчках, як правіла, памешчыцкая прамысловасць.

Да сяр. XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэчках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі. 3 цягам часу ў гарадах і больш значных мястэчках усё шырэй развіваўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 917 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...