Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 25. Беларуская культура ў 17-18 ст



Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная унія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.

У бел. літ-ры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літ-ры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы Буднага, Цяпінскага, Скаргі, Пацея, Сматрыцкага, Карповіча, братоў Зізаніяў.

З канца ХVІ ст. ў еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літ-ры гэта праяўляецца ў з’яўленні “высокай” паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі. Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў “Ветроград многоцветный” і “Рифмологион”. Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”), якая высвятляе заганы тагачаснасга грамадства.

Значную ролю ў культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка - народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст.

У ХVІІІ ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх - Нясвіжскага - складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Францішкі Радзівіл. У др.п. ХVІІІ ст. з’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку).

У др.п. ХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл езуітаў (архітэктар - італьянец Я.М. Бернардоні), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу.

Значны ўплыў на развіццё беларускага іканапісу аказала уніяцтва. У дэкоры абразоў ужываўся раслінны арнамент фону, залачэнне, серабрэнне і часам аздабленне эмалямі; адчуваецца ўплыў рэнесансу і барока (“Ушэсце Хрыста” са Случчыны). У ХVІІ ст., з распаўсюджваннем у жывапісе барока, для храмавых роспісаў становяцца характэрнымі багаты ўзор, дынамізм кампазіцыі, прасторавасць, характарнасць і канкрэтнасць персанажаў (“Варвара пакутніца”, “Святая сям’я”).

Папулярным відам станкавага жывапісу становіцца партрэт - “сармацкі” (Кшыштафа Весялоўскага, Януша Радзівіла), “парадны” (М.К. Агінскага), трунны (Аляксандра Пацея).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі характарызуецца з’яўленнем вытворчасці мастацкага шкла (першыя мануфактуры - у Налібаках і Урэччы), рэльефнай паліхромнай кафлі (у Маскве ёю былі аздоблены Пакроўскі сабор у Ізмайлаве, цэнтральны палац і царква ў Крамлі і інш.), слуцкіх паясоў.

Пасля падпісання Люблінскай уніі уплыў Польшчы на бел. культуру становіцца ўсё больш значны. Бел. мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна пол. мовы. У пач. ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам бел. мовы застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю.

З ап.чв. ХVІІІ ст. на бел. землях пачынаюць распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва - антыфеадальнай буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення капіталістычных адносін. Асаблівымі рысамі беларускага Асветніцтва можна назваць адсутнасць рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, арыентацыю на вырашэнне сялянскага пытання; носьбітамі ідэй асветніцтва сталі дваранства і духавенства. Бел. Літ-ра ў гэты час развіваецца марудна; для яе характэрны полілінгвістычны характар.

Становішча культуры беларускіх зямель у складзе РП было вельмі няпростым. Адыходзіць у нябыт “залаты век”, узмацняецца польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўды бел. мовы, культуры, традыцый становяцца сяляне і гарадскія нізы.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 538 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...