Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 23. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у 17-18 ст



Палітычны крызіс:

- шляхецкія вольнасці (дзейнасць права “ліберум вета”), аднагалоссе – зрыў большасці паседжанняў соймаў

- усеўладдзе магнатаў і шляхты

- слабасць каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764-1795). Фактычна некараваным каралем на тэррыторыі Вялікага Княства Літоўскага з’яўляўся нясвіжскі магнат Караль Радзівіл Пане Каханку.

- баявыя дзеянні ў гады Паўночнай вайны (1700-1721).

- умешванне суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Яна стала “заезжай карчмой” для іншаземных войскаў.

Спробы рэформаў:

- эканамічная галіна. Рэформа А.Тызенгаузена (пачала замацоўвацца такая форма прамысловай вытворчасці як мануфактура)

- галіна асветы. Пачаткам рэформы стала дзейнасць Адукацыйнай камісіі, арганізаванай у 1773 г. па адкрыцці школ сярэдняй ступені.

- палітычная галіна. Права “ліберум вета” было часткова абмежавана (канчаткова адменена толькі ў 1791 г.)

Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе), адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля (яго пасада была выбарнай і цалкам залежыла ад вольнасцей магнатаў і шляхты), а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытарыяльных падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гг.

Пытанне 24. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне Беларусі ў склад Расіі. Паўстанне 1794 г.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 682 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...