Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 22. Становішча эканомікі і сацыяльныя супярэчнасці на Беларусі ў 2-й п. 17-18 ст



Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сяр. XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Была ўведзена новая адзінка плошчы як валока. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены: 1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтр. і Зах. Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне; 2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча; 3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;

З др.п. XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Зах. Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 487 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...