Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Блок самаправеркi. 1. Раскрыйце сутнасць і значэнне геаграфічнай экспертызы



1. Раскрыйце сутнасць і значэнне геаграфічнай экспертызы. 2. Вызначце прадмет i задачы даследаванняў камерцыйнай геаграфіі. 3. Чым выклікана новая хваля ў развiцці камерцыйнай геаграфіі ў постсацыялiстычных краінах? 4. Якiя стадыi прайшла ў сваім развiццi геаграфiя, у тым ліку сацыяльна-эканамічная геаграфія? 5. У чым праяўляецца ўзмацненне практычнай накіраванасці даследаванняў СЭГ?

Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii. Працэс дыферэнцыяцыі навуковых ведаў абумовіў фарміраванне складанай разгалiнаванай сiстэмы геаграфiчных навук. Яна ўключае шэраг фiзiка-геаграфiчных i эканомiка-геаграфiчных дысцыплін. У кожнай з іx праводзяцца глыбокiя даследаваннi кампанентаў прыроднага цi гаспадарчага комплексу.

Дыферэнцыяцыя навукi – працэс аб’ектыўны і заканамерны. Аднак трэба мець на ўвазе, што дыферэнцыяцыя навуковых ведаў дыялектычна ўзаемазвязана з працэсам іх інтэграцыi. Гэтыя процiлегласцi абумоўлiваюць і арганічна дапаўняюць адна другую. Сказанае ў поўнай меры адносіцца да геаграфіі. Яна па сваёй сутнасці з’яўляецца комплекснай, інтэграцыйнай навукай. Інтэграцыйны патэнцыял геаграфіі дае магчымасцi комплексна аналiзаваць узаемадзеянне прыроды і грамадства на тэрыторыях рознага маштабу – ад геаграфiчнай абалонкi ў цэлым да асобнай мясцовасці, краявіда.

Па меры развiцця грамадскай вытворчасці ўзмацняецца ўзаема-дзеянне прыроды, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці. Гэтае ўзаемадзеянне адбываецца ў вялiкiх маштабах, характарызуецца шматбаковасцю i дынамiзмам. Усё большую ролю адыгрываюць глабальныя, нацыянальныя, рэгiянальныя i лакальныя праблемы, што знаходзяцца "на стыку" прыроды, насельнiцтва, гаспадаркi. Аб’ек-тыўна ўзрастае неабходнасць комплекснага даследавання такiх праблем, г. зн. агульнагеаграфічнага вывучэння тэрыторыі.

Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii, узмацненне ўвагi да агульнагеаграфiчных даследаванняў вызначаюць сучасныя тэндэнцыi раз-віцця навукі, адпавядаюць практычным патрэбам сацыяльна-экана-мічнага развіцця. Прадметам агульнагеаграфiчнага вывучэння з’яў-ляюцца тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя сiстэмы, што сталі аб’ектыўнай рэальнасцю. У межах кожнай з iх узаемадзейнічаюць прыродныя, вытворчыя і сацыяльныя аб’екты і працэсы.

Расiйскi географ Ю. Дзмітрэўскi (Санкт-Пецярбург) пры аналізе гiсторыi развіцця геаграфіi наступным чынам вызначае пройдзены ёю шлях: адзiная геаграфія – дыферэнцыяцыя геаграфіі – адзінства геаграфiчных навук. Разам з тым геаграфiя прайшла шлях ад навукi апiсальнай да навукі аналітычнай i затым да навукі канструктыўнай.

Сучасныя географы ў сваёй большасці ўсведамляюць неабходнасць разгортвання агульнагеаграфічных даследаванняў, больш поў-най рэалізацыі iнтэграцыйнага патэнцыялу геаграфіі.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 397 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...