Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. У многiх краiнах свету ў самым буйным горадзе пражывае значная частка гарадскога насельнiцтва



У многiх краiнах свету ў самым буйным горадзе пражывае значная частка гарадскога насельнiцтва. Так, у сталіцах Вялікабрытаніі, Фран-цыі, Японii, Канады, Швецыі, Іспаніі, Мексiкi, Чылi, якiя ў гэтых краі-нах з’яўляюцца самымі буйнымі гарадамі, сканцэнтравана ад 18 да 25 % гарадскіх жыхароў; у сталіцах Аргенціны, Егiпта, Кенiі -
35–38 %.

Тэндэнцыя ўзрастання ролi буйных гарадоў у сістэме рассялення характэрна таксама для Беларусі. У 1959 г. у Беларусі налiчвалася ўсяго 4 горада з колькасцю жыхароў звыш 100 тыс. у кожным (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў). У iх пражывала 12 % насельніцтва краiны. У 1995 г. налічвалася ўжо 16 гарадоў такой велiчынi. У іx сканцэнтравана 43 % агульнай колькасці насельніцтва краіны. Прычым 18 % жыхароў прыпадае на долю Мінска, а ўдзельная вага яго ў гарадскім насельніцтве складае каля 25 %. Таксама ўзрасла роля вялікiх гарадоў у гаспадарчым комплексе, iх удзельная вага ў вытворчасці прамысловай прадукцыі.

Узмацненне тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця характэрна для сельскай мясцовасці. Таксама ўзрастае ўдзельная вага буйных сельскіх паселішчаў у агульнай колькасцi жыхароў. Ва ўмовах нашай краіны да буйных сельскіх паселішчаў можна адносіць населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 500 у кожным. Па перапісу 1959 г. у сельскіх паселiшчах такой люднасці было сканцэнтравана 30 % агульнай колькасці сельскага насельніцтва, у 1989 г. – 36 %.

Да лiку выяўленых у СЭГ заканамернасцяў трэба аднесці таксама ўзрастанне ролі рассялення ў размяшчэнні вытворчасці. У першую чаргу гэта адносіцца да густанаселеных тэрыторый з высокім узроўнем асвоенасці. Рассяленне ў такіх раёнах становіцца вызначальным фактарам арганiзацыі вытворчасці. Размяшчэнне вытворчасці ў значнай ступені вызначаецца існуючай сістэмай рассялення. Усё больш яскрава вылучаюцца цэнтры рассялення сiстэм рознага тэрытарыяльнага ўзроўню. Распаўсюджанымі становяцца складаныя формы ўзаемазвязанага рассялення, што спалучаюць у сабе элементы гарадскога і сельскага рассялення: гарадскія агламерацыі, урбанiза-ваныя раёны.

У геаграфіі насельніцтва першым паказчыкам урбанізаванасці краіны лічыцца ўдзельная вага гарадскога насельніцтва, другім –
удзельная вага жыхароў буйных гарадоў у агульнай колькасці насельніцтва. Другі паказчык, як ужо адзначалася, для большасці краін узрастае.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 326 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...