Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi



У папярэднiх параграфах разгледжаны тэорыі СЭГ: эканомiка-геа-графічнага становiшча, геаграфічнага падзелу працы і эканамічнага раянавання, тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм. У аснове кожнай з іх ляжыць фундаментальная катэгорыя сацыяльна-эка-намiчнай геаграфіі.

На сучасным этапе эканоміка- i сацыяльна-геаграфічных даследаванняў можна гаварыць аб фармiраваннi тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства на падставе першай функцыянальнай катэгорыi СЭГ – размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі. Тэорыя тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства з’яўляецца найбольш агульнай у адносінах да iншых тэорый. Яна як быццам убірае ў сябе галоўныя палажэнні папярэднiх тэорый. Гэтую тэорыю паступова ўтвараюць выяўленыя i сфармуляваныя заканамернасці размеркавання насельнiцтва i гаспадаркі па тэрыторыi пад уздзеяннем сукупнасці розных прычын. Тэорыя тэрытарыяльнай арганiзацыi грамадства знаходзіцца ў стадыі станаўлення, фарміравання. Пераглядаюцца, удакладняюцца некаторыя яе палажэнні, выяўляюцца, фармулююцца новыя.

Істотным і даволі добра распрацаваным палажэннем тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыi грамадства з’яўляецца ўяўленне аб фактарах размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі.

Заўвага: успомнім фактары – сілы (прычыны), што абумоўліваюць той цi iншы працэс, тую цi iншую з’яву.

Яшчэ ў самым пачатку станаўлення эканамічнай геаграфіі як навукі было заўважана, што паміж канкрэтным аб’ектам і месцам яго размяшчэння, знаходжання iснуе пэўная сувязь, узаемазалежнасць. На выбар месцапалажэння аб’екта аказваюць уплыў, з аднаго боку, асаблiвасцi самога аб’екта, а з другога – асаблiвасці тэрыторыі, на якой ён знаходзiцца.

Сукупнасць прычын, што вызначаюць месцазнаходжанне таго цi iншага эканоміка-геаграфічнага аб’екта, прынята называць фактарамі размяшчэння. Пад уплывам многіх фактараў працякае працэс размяш-чэння насельнiцтва i гаспадаркі па тэрыторыі мацерыкоў, рэгіёнаў, асобных краін. Гэты працэс характарызуецца няспыннасцю, дынамічнасцю, шматграннасцю. Фактары пад уздзеяннем якіх складваецца размяшчэнне эканоміка-геаграфічных аб’ектаў, могуць быць прыроднага, эканамічнага, сацыяльнага характару.

Такiм чынам, можна сфармуляваць першае палажэнне тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства: размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі па тэрыторыі адбываецца пад уздзеяннем сукупнасці сацыяльна-эканамічных, гістарычных і прыродных фактараў.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 828 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...