Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. Адначасова з катэгорыяй "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма" ў працах эканомiкагеографаў прапаноўваліся іншыя абазначэнні (назвы) для



Адначасова з катэгорыяй "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма" ў працах эканомiкагеографаў прапаноўваліся іншыя абазначэнні (назвы) для тэрытарыяльных спалучэнняў усіх геаграфічных аб’ектаў у межах канкрэтнай тэрыторыі. Так, эстонскія географы
(С. Ныммік, У. Мерэстэ) ужываюць паняцце "сацыяльна-эканамічная прасторавая сiстэма", украінскія географы (М. Паламарчук і інш.) прапаноўвалі паняцце-тэрмін "эканоміка-геаграфічны комплекс". У адным з артыкулаў Е. Міронавай i Э. Файбусовіча (Расія) змяшчалася прапанова: "сацыяльна-эканамічнае геатэрытарыяльнае спалучэнне (сістэма)". Аднак шырокага распаўсюджання і замацавання ў літара-туры прапанаваныя тэрміны не знайшлі. Лічым, што сутнасць паняцця ўдала і поўна адлюстроўвае больш просты тэрмін "тэрытарыяльная гаспадарчая сiстэма", які можа ўжывацца ў якасці сінонiма ТСЭС.

Атрыбуты ТСЭС. Удакладнiм значэнне слова "атрыбут". Гэта неабходная, істотная ўласцівасць таго ці іншага аб’екта. Атрыбуты ТСЭС найбольш поўна вылучаны і ахарактарызаваны латышскім географам З. Дзенiсам. У якасці атрыбутаў ТСЭС ім названы: а) структурнасць; б) тэрытарыяльнасць; в) дынамічнасць; г) функцыянальнасць; д) узаемазвязанасць. Коратка разгледзiм сутнасць кожнай з пералічаных уласцівасцей ТСЭС.

Пад структурнасцю разумеюць магчымасць раздзяляць цэлае на асобныя элементы, кожнаму з якiх будзе ўласцiва пэўная функцыя. Структурнасць – магчымасць структурызацыі, падзелу на састаўныя часткі, структурныя кампаненты. Несумненна, ТСЭС з’яўляюцца складанымі ўтварэннямі, іх састаўныя часткі – узаемазвязаныя, больш простыя кампаненты. Яны складаюцца з элементаў, што адносяцца да рознаўзроўневых функцыянальна-структурных падсістэм.

Тое, што кожнай ТСЭС уласціва тэрытарыяльнасць, не патрабуе дадатковага абгрунтавання ці тлумачэння: гэта выцякае з самога вызначэння.

Тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы знаходзяцца ў пастаянным развiццi, у дынаміцы. Адбываюцца змены ў іх галiновай і тэрытарыяльнай структуры, паглыбляюцца ўзаемасувязі паміж асобнымі элементамі.

У сацыяльна-эканамiчнай геаграфii, у эканоміцы функцыя – роля, якую выконвае той ці іншы аб’ект, працэс, тая цi іншая сукупнасць. Кожная ТСЭС выконвае пэўныя функцыі ў складзе больш шырокай па ахопе тэрыторыі сістэмы. У самой ТСЭС свае функцыі маюць яе састаўныя элементы. У гэтым праяўляецца функцыянальнасць тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм.

Узаемазвязанасць азначае не толькі наяўнасць цесных узаемасувязей паміж элементамі ўнутры сістэмы. ТСЭС – адкрытыя ўтварэнні, што маюць інтэнсіўныя сувязі (па абмене рэчывам, энергіяй, iнфармацыяй) з іншымі тэрытарыяльнымі сiстэмамi.

Іерархічнасць ТСЭС. Тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы адрозніваюцца не толькі функцыянальнай структурай, але і памерамi тэрыторыі, у межах якой яны функцыянуюць. Ім уласціва пэўная іерархія, супадпарадкаванне. Сістэма больш высокага ўзроўню (парадку) аб’ядноўвае некалькі сістэм нiжэйшага ўзроўню. Іерар- хічнасць можна разглядаць як яшчэ адзін атрыбут ТСЭС.

Зноў жа, як і ў дачыненні да ТВК, самы нізкі ўзровень (ранг) утвараюць лакальныя ТСЭС; некалькі лакальных тэрытарыяльных сістэм складаюць раённую ТСЭС; некалькі раённых – міжраённую (рэгія-нальную) ТСЭС. Кожная ТСЭС нiжэйшага ўзроўню з’яўляецца састаўной часткай тэрытарыяльнай сiстэмы больш высокага рангу.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 289 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...