Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР



Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын, А. Мяснікоў (Мяснікян) і інш. адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаў­насці. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвора ны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэр. Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі на­родны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і інш. лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі на прынцыпах аўтаноміі ў складзе РСФСР. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі, ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Старшынёй урада быў зацверджаны 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Бела­русі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КПБ(б) пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву з-за пачатку савецка-польскай вайны. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск, у жніўні-верасні 1919 г. захапілі Ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск. Жлобін, Рагачоў. Пасля паспяховага ліпеньскага (1920 г.) наступлення Чырвонай Арміі, вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў, паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна) і РСФСР. Урад РСФСР прызнаў Віленскі край з Вільняй часткай Літвы. 31 ліпе­ня 1920 г. у Мінску была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Ёеларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах 6 паветаў Мінскай губерніі.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 862 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...