Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі



Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Гэтаму садзейнічаў таксама і той факт, што на пачатых у канцы снежня 1917 г. перагаворах паміж Савецкай Расіяй і Германіяй лес Беларусі вырашаўся без беларускіх прадстаўнікоў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 г.) Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы сту-дзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі.

Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступление на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. I ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў.

3 сакавіка 1918 г. быў заключены паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойньмі дзяржавамі. інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэры-торыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых рад, земстваў гарадскога самакіравання. На гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам Усебела­рускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля.

Аднак БНР толькі дэкларавалася. Германская акупацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены 2-й Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі. Неўзабаве 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалеж-ніцкую плынь у ей. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапанаваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР.

25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пасяджэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў незалежнасць. Для шырокіх мае ён быў нечаканым. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй.

Пасля гэтых падзей узмацніўся ўплыў "Менскага беларускага прадстаўніцтва", у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне. 12 красавіка 1918 г. сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" (П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Ула-саў і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых.

БСГ фактычна распалася і на яе рэштках сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП).

Значных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслацкай семінарыі і Мінскім педінстытуце. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красаві­ку 1918 г. створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве I. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты.

Галоўнай заслугай дзейнасці ўрада БНР было тое, што ён азнаёміў грамадскасць суседніх краін з наяўнасцю беларускага нацыянальнага руху, акрэсліў этнічныя межы Бе-ларусі, прадухіліў яе падзел паміж суседнімі дзяржавамі (Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой) як "нічыйнай" тэрыторыі. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі, і гэты чын прынцыпова паўплываў на адносіны расійскіх (бальшавіцкіх) уладаў да Беларусі.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 394 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...