Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі



Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія ішлі з прашэннем да цара.

Прычыны першай расійскай рэвалюцыі: Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы і самадзяржаўя, адсутнасць палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашыць аграрную праблему, паглыбленне сацыльна-эканеамічнага і палітычнага крызісу пасля няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні.

Падзеі 9 студзеня выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Пашырала сваю дзейнасць падчас І рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Яна патрабавала свабоды слова, друку, склікання канстытуцыйнага сходу з прадстаўнікоў народа.. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вымушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: свабода друку, сходаў, недатыкальнасць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся т.зв. Курлаўскі растрэл – па прыказу губернатара Курлава мітынг на Прывакзальнай плошчы быў растраляны, загінула больш за 80 чалавек. У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацярпела паражэнне.Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалі тактыку байкоту I Думы, якая пачала работу ў красавіку 1906 г. Галоўным напрамкам палітычных партый стала культурна-асветніцкая дзейнасць, легальны беларускі друк. У Вільні стала выдавацца "Наша ніва" - ле­гальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі К. Каганец, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час робіцца адзіным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грамады згрупаваліся вакол рэдакцыі "Нашай нівы". 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў II Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 655 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...