Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі



25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Центральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, пер­шыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходня­га фронту.

У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў: з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленс-кай губерняў, другі з'езд армій Заходняга фронту, іх рашэн-нямі (а дакладней - па волі балыпавіцкай партыі) быў абра-ны абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадар-чы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі.

Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыі не прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая, на іх думку, забяс-печвала прадстаўніцтва ад розных палітычных сіл Беларусі. Народных Каміса­раў Расіі, і апошні ў асобе Сталіна абяцаў беларускім прад-стаўнікам - левым эсэрам В. Селіванаву і Ф. Караткевічу матэрыяльную і палітычную дапамогу пры ўмовах, што гэты орган будзе дзейнічаць у хаўрусе з Саветам рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў у Мінску (г.зн. Аблвыкамзахам). Абодва бакі дамаўляліся, што ўлада на Беларусі павінна належаць краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбрана-му на краевым з'ездзе. Такім чынам, урад Леніна не лічыў Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці канчаткова сфармі-раванымі органамі Савецкай улады на Беларусі.

15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. баль-шавікі разагналі з'езд. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспус­ку з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за паг-розы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Ён пастанавіў "вьщзеліць са свайго склада орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета ся-лянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў", якому "ўручыў кіра-ванне Беларуссю да склікання Беларускага ўстаноўчага сей­ма". Такая пастанова была прынята ў мэтах аховы цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі".





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1347 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...